18:02 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Скураныя бранзалеты

Рыхтуемся да "Вышыванка-паці": як Sputnik апранаўся ў беларуса

© Sputnik/
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
42111

Не дзеля таго, каб мімікрыраваць пад беларуса, але каб беларусам звацца, карэспандэнты Sputnik напярэдадні вечарыны "Вышыванка-паці" завіталі ў магазін Symbal.by.

Ева Шэлань, Sputnik

У гэтую суботу прайшла чарговая "Вышыванка-паці" — танчылі з Такіндангам. Каб быць паўнапраўным наведвальнікам вечарыны, карэспандэнт Sputnik завітала ў краму, дзе можна ператварыцца ў паўнавартаснага стылёвага беларуса.

Супрацоўніца магазіна Ангеліна кажа, што нават тыя, хто прыйшоў сюды выпадкова, проста праходзячы ўздоўж вітрынаў ТЦ "Маскоўска-Венскі", пераходзяць на беларускую мову. "Прынамсі, развітваюцца і дзякуюць амаль усе па-беларуску, а гэта ўжо крок да беларусізацыі", — кажа Ангеліна, знаёмячы нас з асартыментам. Аказваецца, просты падзел нацыянальнага адзення на вышыванку і вышымайку не працуе — тут знаходзім нават "выцімайку". Выцімайка аказваецца адмысловай майкай, на якую нанесены адмысловы прынт у выглядзе выцінанкі.

Выцімайка Камяніца
© Sputnik/
Выцімайка "Камяніца"

"Калі толькі ўступаеце ў шэрагі аматараў беларускай вопраткі, пачынайце з выцімайкі", — раіць Ангеліна, якая матывуе выбар тым, што вышымайка, па-першае, больш танны, па-другое — паўсядзённы варыянт, чым класічная вышыванка.

Вышымайка — звычайная цішотка з прынтам беларускага арнаменту. Тут ёсць некалькі варыянтаў вышымаек. На найбольш папулярную нанесены арнамент "моц" — гэта ярылаўскія матывы, арнамент бога, які ў славянскіх плямёнаў часоў язычніцтва лічыўся ўвасабленнем урадлівасці і жыццёвых сіл прыроды. Такую "моцную" вышымайку робяць і ў жаноцкім варыянце.

Асартымент аксэсуараў
© Sputnik/
Асартымент аксэсуараў

Але ж моцным беларускім дзяўчатам усё ж такі раяць набыць выцімайку з прынтом "Лёля" — гэта старажытны вобраз жаночага хараства. Мастак Лізавета Чырвонцава зрабіла адмысловую выцінанку "Лёля", а яе прынтом нанеслі на майку, атрымаўшы "выцімайку". Такі ж прынт можна знайсці і на швэдары. Для мужчын таксама ёсць выцімайкі — з прынтом "Лясун". Лясун нібыта мог паказваць грыбныя і ягадныя мясціны, наганяць у бок паляўнічага, выбіраць бортнікам месца для ўстаноўкі калод, а таксама прымусіць чалавека доўга блукаць у адным месцы. Пагадзіцеся, вобраз у дастатковай ступені мужны.

Швэдар Лясун
© Sputnik/
Швэдар "Лясун"

А адмыслова для ўсіх наведнікаў фэсту "Камяніца" тут стварылі жаночую выцімайку "Свята" і мужчынскую выцімайку "Дудары" з выцінанкамі мастачкі Наталлі Гамаюнавай.

Калі вы ўжо нацешыліся з вышымайкамі/выцімайкамі, дык час набыць сапраўдную вышыванку, без прынта, але ж з сапраўдным арнаментам. Тут ёсць каўнеркі з узорамі "Зорачка" і "Сонейка". Першы сімвалізуе чалавека, а чалавек — аснова жыцця на зямлі, аснова сям'і, працяг роду. Другі — пакланенне паганскаму богу Сонцу, просьба да свяціла дапамагчы і засцерагчы сям'ю і чалавека ад хвароб і нядобрыкаў.

Вышыванка з арнаментам Зорачка
© Sputnik/ Алена Васільева
Вышыванка з арнаментам "Зорачка"

Тут можна знайсці і не паўсядзённыя ўборы: калі вашыя сябры ладзяць не вечарыну ў вышыванках, а вяселле, дык варта прыйсці ў сукеначцы-туніке. Летам яны асабліва карысталіся папулярнасцю — менавіта для выхаду ў беларускамоўны свет іх і набывалі. Праўда, сукенка не з танных — абыйдзецца амаль у паўтара мільёны, але ж прыгажосць патрабуе ахваряў, у гэтым выпадку — матэрыяльных.

Сукенка з арнаментам
© Sputnik/
Сукенка з арнаментам

Кансультант магазіна кажа, што попыт відавочна ўзрастае — пэўна, расце і нацыянальная свядомасць. "Мы ўжо прынялі ўдзел у акцыі #пагоняпобач. Сфатаграфаваліся ўсім складам магазіну ў майках з вершнікам — менавіта нашыя майкі былі апранутыя на тым самым кадэцкім фотаздымку", — распавядаюць у магазіне. Дарэчы, нядаўна тут з'явілася навінка — швэдар з выявай Усяслава Чарадзея, але толькі ў мужчынскім памеры".

Няма вышыванкі - пазначайся стужкай
© Sputnik/
Няма вышыванкі - пазначайся стужкай

"Дарэчы, проста апрануць вышымайку, каб стылёвым беларусам звацца, недастаткова. Тут жа можна набыць бранзалеты і завушніцы, каб вобраз быў поўным. Ёсць серыя бранзалетаў з сімваламі часу язычніцтва — яны таксама абяцаюць то моц, то поспех. Калі ж на вас няма ні бранзалета, ні вышыванкі, пазначыць сваю беларускасць можаце стужачкай з арнаментам. Ну ўсё, можаце смела крочыць на "Вышыванка-паці".

По теме

Такінданг праспяваў пра ровар - запрацаваў першы беларускмоўны клуб
Тэги:
symbal.by, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы