БЧ ладзіць акцыю "Дзеці і бяспека"

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкчыгунка
чыгунка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Шэраг мерапрыемстваў праводзіцца усімі аддзяленнямі БЧ да 1 лістапада.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Дэкаду "Дзеці і бяспека" ў перыяд школьных канікул праводзіць Беларуская чыгунка, паведамілі Sputnik ў прэс-службе БЧ.

 У межах правядзення комплексу мерапрыемстваў супрацоўнікі БЧ сумесна з прадстаўнікамі органаў унутраных спраў, добраахвотных дружын і грамадскіх фарміраванняў правядуць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. У іх ліку — рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

"У гэты перыяд асаблівая ўвага будзе нададзена дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных шляхоў, на вакзалах, станцыях і ў цягніках", — адзначылі ў БЧ.

Спецыялісты таксама нагадалі, што, што чыгунка — зона падвышанай небяспекі. У большасці выпадкаў прычынай трагедыі з'яўляецца невыкананне грамадзянамі правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайнае стаўленне да ўласнага жыцця і здароўя.

Паводле інфармацыі БЧ, часцяком да траўміравання і гібелі людзей прыводзіць пераход чыгуначных шляхоў у неўсталяваных месцах, знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгункі.

Стужка навiн
0