11:18 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Мікалай Барысевіч

Не стала экс-прэзідэнта Акадэміі навук Мікалая Барысевіча

© Фото: з архіва Інстытута фізікі НАН
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
66 0 0

Знакаміты навуковец памёр 25 кастрычніка ва ўзросце 92 гадоў.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Развітанне з Барысевічам адбудзецца 28 кастрычніка з 11 да 13, паведамілі ў прэс-службе НАН Белраусі.

Барысевіч займаў пасаду прэзідэнта Акадэміі навук з 1969-га па 1987-ы.

"Беларуская навука панесла цяжкую страту. 25 кастрычніка 2015 года на 93-м годзе жыцця памёр вядомы вучоны і арганізатар навукі ў галіне оптыкі і спектраскапіі, лазернай фізікі і інфрачырвонай тэхнікі, акадэмік АН СССР (з 1991 года — Расійскай акадэміі навук), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР у галіне навукі і тэхнікі, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер Ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны першай і другой ступені, Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Францыска Скарыны, Мікалай Аляксандравіч Барысевіч", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце НАН Беларусі.

Мікалай Барысевіч — вядомы вучоны і арганізатар навукі ў галіне оптыкі і спектраскапіі, лазернай фізікі і інфрачырвонай тэхнікі, акадэмік АН СССР (з 1991 г. — Расійскай акадэміі навук), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар і ўладальнік шматлікіх прэмій. За сваё жыццё выдаў больш за 300 навуковых працаў, акрамя таго — тры манаграфіі.

Пад кіраўніцтвам Мікалая Барысевіча Акадэмія навук БССР стала адным з найбуйнейшых навуковых цэнтраў Савецкага Саюза. Пасаду Прэзідэнта Акадэміі навук БССР ён займаў на працягу 18 гадоў — з 1969 па 1987 гады.

З імем Мікалая Барысевіча звязана бурнае развіццё ў БССР фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, хіміі, навук аб Зямлі, фотабіялогіі і іншых навук. Ён быў ініцыятарам стварэння ў АН БССР канструктарскіх бюро, доследна-прамысловых вытворчасцей, рэгіянальных навуковых цэнтраў, развіцця работ па абароннай тэматыцы.

Акадэмік Барысевіч зрабіў прыкметны ўклад у развіццё оптыкі, спектраскапіі і іх прыкладанняў. Ён аўтар навуковага адкрыцця і больш за 600 навуковых прац. За выдатныя навуковыя дасягненні Мікалаю Аляксандравічу прысуджана Ленінская прэмія, Дзяржаўныя прэміі СССР і Рэспублікі Беларусь. Ім падрыхтавана больш за 30 кандыдатаў навук, 12 яго вучняў — дактары навук, сярод іх 3 акадэмікі і член-карэспандэнт.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца 28 кастрычніка ў 12.30.

Тэги:
Інстытут фізікі НАН Беларусі, НАН Беларусі, Мікалай Барысевіч, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы