14:05 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Паркоўка ля ГД На Нямізе

Паркоўку каля ГД “Няміга” ліквідуюць

© Flickr/ Artem Svetlov
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
80 0 0

Уздоўж усёй праезнай часткі вуліцы ўсталююць агароджы і перанясуць прыпынак грамадскага транспарту "Раманаўская Слабада".

МІНСК, 26 кас — Sputnik. Аўтапаркоўка ля гандлёвага дому "На Нямізе" у Мінску будзе ліквідаваная пасля рэканструкцыі вуліцы, паведамляе агенцтва "Минск-новости" у панядзелак.

Рух аўтамабіляў па вуліцы Няміга быў закрыты на мінулых выхадных ад Гарадскога Вала да праспекта Незалежнасці ў сувязі з дарожнымі работамі — мянялі дарожнае пакрыццё і наносілі новую разметку.

Рамонт вуліцы яшчэ не завершаны: у цяперашні час працоўныя ўладкоўваюць астраўкі бяспекі, а таксама усталёўваюць агароджы для пешаходаў.

Паведамляецца, што сярод новаўвядзенняў на вуліцы — ліквідацыя паркоўкі ў ГД "На Нямізе", а таксама перанос прыпыначнага пункта "Раманаўская Слабада" за скрыжаванне — ад сквера Адама Міцкевіча да дома № 5.

Па дадзеных агенцтва, пешаходная агароджа будзе ўстаноўлена ўздоўж праезнай часткі на Нямізе ад праспекта Пераможцаў да Раманаўскай Слабады. 

Тэги:
Грамадства, Транспарт, Мінск, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы