07:34 22 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Флаг на парламенте Британии

Брытанія запрашае таленавітых бізнесменаў, палітыкаў і журналістаў

© Flickr/ Rian (Ree) Saunders
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5310

Стыпендыі Chevening Брытанскага ўрада з'яўляюцца аднымі з самых прэстыжных узнагарод для замежных студэнтаў, якія плануюць вучыцца ў Злучаным Каралеўстве.

Мінск, 1 ліст — Sputnik. Працягваецца прыём заявак на стыпендыю Chevening. Апошні дзень — 15 лістапада.

Chevening прапануе таленавітым спецыялістам унікальную магчымасць прайсці курс навучання або выканаць кароткатэрміновую даследчую працу ў Вялікабрытаніі. Паспяховыя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідарскімі якасцямі, акадэмічнымі і прафесійнымі дасягненнямі і кваліфікацыямі, а таксама валоданнем англійскай мовай.

Перавага будзе прадастаўляцца амбіцыйным і мэтанакіраваным прафесіяналам, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі і маюць намер укараняць змены і ўносіць уклад у развіццё краіны.

Прыярытэтныя вобласці на 2015/2016 навучальны год:

  • Эканоміка, фінансы і бізнес;
  • Палітычныя і сацыяльныя навукі, у тым ліку Міжнародныя адносіны;
  • Грамадскае кіраванне;
  • Права;
  • Журналістыка і медыя-менеджмент.
Тэги:
Велікабрытанія, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы