ДПК: фанатаў "Крамбамбулі" спецыяльна на мяжы не трымалі

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкБелорусская граница
Белорусская граница - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праблемы з уездам аўтобусаў у Пагранкамітэце патлумачылі пробкамі на мяжы ў мінулыя выходныя.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Беларускія наведвальнікі канцэрту гурта "Крамбамбуля" не змаглі своечасова ўехаць назад у краіну з Літвы з-за пробак у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы, паведамілі Sputnik ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

У Вільні 7 Лістапада прайшоў канцэрт гурта "Крамбамбуля", які наведалі амаль 2,5 тысяч чалавек, пераважна беларусаў.

Большасць з іх паехала на канцэрт рэйсавымі аўтобусамі або скарысталіся аўтобуснымі турамі. На літоўска-беларускай мяжы ў пункце пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку — "Каменны Лог") аўтобусам прыйшлося прастаяць больш за чатыры гадзіны, пры гэтым у многіх беларусаў у поўнач мінаў тэрмін дзеяння літоўскай візы.

"Тое, што аўтобусы прастаялі чатыры ці больш гадзін — так, на беларуска-літоўскай мяжы здараюцца пробкі, звязаныя з вялікім наплывам людзей, што перасякаюць мяжу, і абмежаванымі прапускнымі магчымасцямі пунктаў пропуску. Такога, каб хтосьці спецыяльна не пускаў людзей у краіну, няма", — паведамілі ў ДПК.

Там заўважылі, што яшчэ ў суботу ДПК папярэджваў аб праблемах з выездам з Беларусі ў Літву ў пунктах пропуску "Каменны Лог" і "Казловічы" і прасіў скарыстацца паслугамі іншых пунктаў пропуску на мяжы з Літвой.

"Калі ў чалавека беларускі пашпарт, калі ён грамадзянін Беларусі і калі літоўскія службы ўпусцілі яго ў Літву з пашпартам і візай, такога, каб чалавек не мог заехаць назад на радзіму, проста не можа быць, гэта нонсэнс", — падкрэслілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У той жа час там заўважылі, што калі беларускі грамадзянін, які знаходіцца на тэрыторыі Літвы ці іншай дзяржавы, здзейсніў там, напрыклад, адміністрацыйнае правапарушэнне, ён будзе абавязаны выплаціць штраф. "Але і ў гэтым выпадку яго ўсё роўна перададуць у краіну яго грамадзянства", — дадалі ў ДПК.

У камітэце таксама звярнулі ўвагу, што не вядуць асобнай статыстыкі аб тым, з якой мэтай беларускія грамадзяне ўязджаюць у Літву — на канцэрты, на шопінг, да сваякоў або як турысты. У той жа час там удакладнілі, што рэйсавыя аўтобусы ў пунктах пропуску праходзяць праверку строга па графіку.

Стужка навiн
0