02:27 06 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Тэракты ў Парыжы (8)
43 0 0

Паліцэйскі спецназ праводзіць антытэрарыстычную аперацыю ў паўночным прыгарадзе Парыжа, Сен-Дэні, дзе схавалася група меркаваных тэрарыстаў, якія ўчынілі серыю нападаў 13 лістапада ў Парыжы.

МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Тэрарыстка-смяротніца падарвала сябе падчас контртэрарыстычнай аперацыі ў паўночным прыгарадзе Парыжа, Сен-Дэні, паведаміла агенцтва Sputnik.

Праваахоўныя органы ў сераду раніцай распачалі спецаперацыю, дзе ў адной з кватэр знаходзіцца група людзей, якія маглі быць датычныя да серыі тэрактаў 13 лістапада ў Парыжы, у выніку якіх 132 чалавекі загінулі, больш за 300 атрымалі раненні. Па дадзеных СМІ, у памяшканні знаходзіцца адзін з арганізатараў нападаў, Абдельхамид Абауд.

"Два тэрарыста былі ліквідаваныя, сярод іх — жанчына, што падарвала "пояс смяротніка", — цытуе агенцтва прадстаўніка мясцовай паліцыі.

У спецаперацыі, акрамя супрацоўнікаў паліцыі, прымаюць удзел каля 50 вайскоўцаў.

Паведамляецца, што ў выніку перастрэлкі з тэрарыстамі, трое паліцэйскіх атрымалі раненні. Актыўная фаза аперацыі, што была перарваная на некаторы час, аднавілася.

Тэмы:
Тэракты ў Парыжы (8)

По теме

Цукерберг патлумачыў, чаму SafetyCheck уключылі пасля тэракту у Парыжы
Парыжане стаяць у чэргах, каб здаць кроў
МЗС: па дадзеных на 16:00 пацярпелых беларусаў у Парыжы няма
Тэги:
Тэрарызм, Парыж, Францыя, Увесь свет

Галоўныя тэмы