14:01 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Литовский флаг

Чэргі на мяжы з Літвой

© Flickr/ Mr.TinDC
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Літоўскія памежныя і мытныя органы ўзмацнілі меры бяспекі ў сувязі з тэрактамі ў Францыі, цяпер дагляд праводзіцца даўжэй.

МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Чэргі ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы ў апошні тыдзень звязаныя, у ліку іншых прычын, з узмацненнем мер бяспекі літоўскім бокам, паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько.

"У апошні тыдзень чэргі звязаныя з узмоцненай працай літоўскіх памежных і мытных органаў па забеспячэнню бяспекі ў сувязі з тэрактамі ў Францыі. Цяпер дагляд багажу ідзе больш павольна", — сказаў Сянько ў чацвер журналістам у Мінску.

Ён адзначыў, што са свайго боку беларуская мытня таксама ўзмацніла меры бяспекі пры перасячэньні мяжы. У прыватнасці, дагляд багажу пасажыраў і грузаў стаў больш дбайным.

Сянько прызнаў, што чэргі на беларуска-літоўскай мяжы ўзнікаюць перыядычна, гэта звязана з наплывам транспарту ў выхадныя дні. ДМК вядома пра гэтыя праблемы, і ў выпадку ўзнікнення напружанай сітуацыі на мяжы колькасць супрацоўнікаў мытных органаў павялічваецца.

Тэги:
чэргі на мяжы, Літва, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы