09:14 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Хот-дог

Свой хот-дог: “Мінскхлебпром” зоймецца адпаведнымі булачкамі

© Flickr/ Kate Hopkins
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3110

На беларускіх заправачных станцыях з’явяцца ўласна беларускія хот-догі.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. "Мінскхлебпром" плануе пастаўляць булачкі для гамбургераў і французскіх хот-догаў.

"Зараз нашыя булачкі з часнаком і кунжутам ужо прадаюцца ў кафэ, плануем пачаць супрацу з аўтазапраўкамі і пастаўляць туды адмысловыя булачкі для хот-догаў і гамбургераў", — распавядае для Sputnik Андрэй Лазарчук, начальнік сектара продажу па Мінску.

Булачкі першапачаткова распрацоўваліся для сеткі "Радзівілаўскі". Ужо ў 2016 годзе на хлебазаводзе №3 плануюць усталяваць адмысловую апаратуру, асвоіць вытворчасць снэкаў. Для вытворчасці экстразійных снэкаў трэба новая апаратура, якой пакуль на "Мінскхлебпроме" няма.

Кожны месяц кампанія займаецца абнаўленнем асартыменту кандытарскіх выбараў — торцікаў, пірожных. Каб зразумець, ці патрэбныя беларусу міньёны з макарунамі, тут праводзяць дэгустацыі, робяць апытанні.

"Спецыялісты ходзяць па пагазінах, робяць даследванні. Зараз самы папулярны наш выраб — эклеры, новая лінія займела попыт, акрамя таго, добра прадаюцца стандартныя вырабы — торты "Кіеўскі" і "Ленінградскі". Людзям спадабаліся і новыя сухары з сахарам — гэта навінка, праводзяцца акцыі ў падтрымку, круціцца рэклама па тэлебачанні, адсюль і папулярнасць", — распавядае спадар Лазарчук.

КУП "Мінскхлебпрам" — самае буйное на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадпрыемства хлебапякарнай галіны. У яго склад уваходзяць шэсць хлебазаводаў. Сярэднесутачная магутнасць вытворчасці хлебабулачных вырабаў — 400 тон, кандытарскіх вырабаў — 20 тон, 15 тон пернікаў і печыва.

Тэги:
"Мінскхлебпром", Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы