19:42 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Соцсеть Twitter

МЗС вялеў Савету Еўропы пісаць у “Твітэры” “Беларусь”

© Flickr/ Andy Melton
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
30 0 0

“Опанькі!” – адказалі беларусы нацыянальнай свядомасці МЗС.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. У афіцыйным Твітэры Савета Еўропы з'явілася навіна, у якой апошні запрашаў грамадзян "Белоруссіі" на семінар "Зялёнай сеткі".

"Незалежныя навуковыя эксперты, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў і НДА Беларусі, Рэспублікі Малдова, Расіі і Украіны сустрэнуцца, каб абмеркаваць стварэнне "Ізумруднай сеткі", — гаварылася ў навіне.

МЗС нечакана абразілася "Белоруссіей" і ў сваім афіцыйным акаўнце ў "Твітэр" вялела Савету Еўропы вымаўляць правільна.

"Беларусь у Савет Еўропы не зацягнуць нават з дапамогай "ізумруднай сеткі". Прынамсі, пакуль Вы ловіце у яе "Белоруссію", — выказалася МЗС.

 Беларускія карыстальнікі сацсеткі адрэагавалі на такую праяву свядомасці надта лаканічна — "опанькі!".

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы