23:17 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Смартфон

Навукоўцы вылічылі, колькі гадзін у дзень крадуць смартфоны

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3720

Эксперты міжнароднай групы TNS падлічылі, што за тыдзень амаль суткі чалавек марнуе на гаджэты.

МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Больш за тры гадзіны ў дзень чалавек ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў марнуе на смартфон, паведамляюць эксперты групы кампаній TNS.

Гэта значыць, што за тыдзень мы праводзім з гаджэтамі 22,4 гадзіны — то бок амаль суткі. За год набіраецца вялікая сума ў 1,168 гадзін або 49 дзён — менавіта столькі ў сярэднім аддае чалавек свайму смартфону.

"Каб зрабіць такія высновы, эксперты кампаніі прааналізавалі лад жыцця 60 тысяч карыстальнікаў сеткі інтэрнэт па ўсім свеце. Дарэчы, самы высокі паказчык зафіксаваны ў Малайзіі — тут 95% насельніцтва валодае смартфонамі, у дзень яны праводзяць анлайн 3,8 гадзін", — паведамляе Джозэф Вэб, дырэктар праграмы Connected Life, у межах якой праводзілася даследаванне.

Кампанія таксама высветліла, што людзі старэйшай узроставай групы — ад 45 да 65 гадоў — праводзяць са смартфонамі ўсяго 1,5 гадзіны на дзень, з іх 24% апытаных штодня карыстаюцца "Фэйсбукам". Затое на тэлевізар і радыё яны марнуюць 3,1 гадзіны на дзень.

Connected Life — даследаванне, якое ўключае ў сябе 60 500 карыстальнікаў у пяцідзесяці краінах свету.

Тэги:
Сацыяльныя сеткі, Стыль жыцця, ІТ-тэхналогіі, Інтэрнэт, Грамадства, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы