Заданне на сёння: скажы ў краме “дзякуй” па-беларуску

© Photo : HonarКалекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar
Калекцыя вопраткі з беларускім арнаментам ад Honar - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грамадская кампанія “Будзьма” распачынае флэшмоб. Першае заданне – дзякаваць па-беларуску.

МІНСК, 1 сне — Sputnik. Нацыянальны флэшмоб пачынаецца з падзякі па-беларуску, паведамляе Budzma. Грамадская кампанія "Будзьма" будзе даваць заданні, што актывізуюць жаданне гаварыць па-беларуску. Заданне на сёння — падзякаваць у краме на роднай мове.

Затэсцілі “Мову”: у Мінску прайшоў тэст-драйв новай настолкі

Беларусы актыўна далучыліся да абмеркавання флэшмобу ў сацсетках і дзеляцца сваім вопытам.

"Дзякую" ў крамах раз пораз кажу, а сказаць: "прыпынiцеся, калi ласка, на прыпынку" — не заўседы хапае моцы духа", — распавядае ў адпаведнай суполцы "Вконтакте" Яна Пятрова. А Вольга Асмалоўская, сталы карыстальнік беларускай мовы, кажа, што ніякага здзіўлення яе "дзякуй" не выклікае — прадаўцы прызвычаіліся даўно.

"Спачатку апраўдвала сябе звычайнымі аргументамі кшталту "не хочу коверкать язык", а пасля зразумела, што гэта не па-даросламу, хочаш размаўляць на мове — знойдзеш, з кім, а калі няма такога жадання, дык нешта з табой няправільна", — распавядае Марына, што перайшла на мову амаль год таму.

На наступным тыдні "Будзьма" прыдумае для вас новае заданне.

Стужка навiн
0