22:11 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Самалёт Белавія

Белавія з 22 снежня ўводзіць дадатковы рэйс у Кіеў

© Flickr/ PROMaarten Visser
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
42 0 0

Рэйс стане чацвёртым у дзень, самалёты будуць лятаць у кіеўскі міжнародны аэрапорт “Жуляны”.

МІНСК, 4 сне — Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" ўводзіць з 22 снежня дадатковы штодзённы рэйс у Кіеў, паведамілі Sputnik ў прэс-службе перавозчыка.

Расія і Украіна прыпынілі з 25 кастрычніка прамыя авіязносіны. Раней беларускія авіяцыйныя ўлады выказалі гатоўнасць забяспечыць транзіт пасажыраў, якія накіроўваюцца ў напрамку паміж Расіяй і Украінай.

"Авіякампанія "Белавія" з 22 снежня ўводзіць чацвёрты штодзённы рэйс паміж Мінскам і Кіевам у Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны)", — паведамілі ў кампаніі.

Там таксама паведамілі, што рэйсы будуць штодзённымі, час у шляху зойме адну гадзіну. Раней самалёты "Белавія" па гэтаму напрамку лёталі двойчы ў дзень у аэрапорт Барыспаль і адзін раз у аэрапорт "Кіеў" (Жуляны).

"На дадзены момант мы назіраем прырост транзітных пасажыраў і, каб задаволіць існуючы попыт, было прынята рашэнне аб увядзенні чацвёртага рэйса ў Міжнародны аэрапорт "Кіеў". Выбар аэрапорта абумоўлены тым, што ён знаходзіцца непасрэдна ў межах горада, што дазваляе шматлікім пасажырам эканоміць час на шляху ў аэрапорт", — цытуе словы генеральнага дырэктара "Белавія" Анатоля Гусарава прэс-служба кампаніі.

Раней паведамлялася, што з 17 снежня кампанія адкрывае яшчэ адзін штодзённы рэйс на Украіну па маршруце Мінск — Харкаў — Мінск.

Тэги:
Грамадства, Грамадскі транспарт, Паветраны транспарт, Транспарт, Белавія, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы