Нацбібліятэка ўмоўна “згарыць” 14 снежня

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкНацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінскія ратавальнікі будуць “тушыць” полымя на 15-м паверсе будынка бібліятэкі, плануецца, што ў вучэннях возьмуць удзел 12 адзінак спецыяльнай тэхнікі.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Мінскае гарадское ўпраўленне МНС правядзе 14 снежня тактычныя вучэнні ў Нацыянальнай бібліятэцы, змадэляваўшы пажар на 15 і 16-м паверхах будынка, паведамілі Sputnik ў кіраўніцтве.

Мэта вучэнняў — праверыць гатоўнасць персаналу бібліятэкі да дзеянняў пры ўзнікненні пажару, а таксама адпрацаваць узаемадзеянне работнікаў МНС з супрацоўнікамі галоўнай бібліятэкі Беларусі пры НС.

Вучэнні будуць праходзіць з 9.00 да 11.00.

"Паводле сцэнарыя, у 09.00 у памяшканні секцыі кнігасховішча, размешчаным на 15-м паверсе, адбудзецца загаранне кніг і архіўных матэрыялаў, якія захоўваюцаа ў бібліятэцы", — сказалі ў МНС.

Там таксама паведамілі, што на двух паверхах змадэліруюць сітуацыю з пажарам агульнай плошчай 100 квадратных метраў.

У МНС таксама адзначылі, што ў вучэннях будуць задзейнічаны 55 пажарных і 12 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

Стужка навiн
0