18:25 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
49 0 0

Спявачка павінна будзе выплаціць больш за 250 тысяч еўра штрафу і яшчэ 72 тысячы пені за пратэрмінаваныя плацяжы па падатках.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Суд Барселоны вынес прыгавор у дачыненні да знакамітай опернай спявачкі Мансэрат Кабалье — за махлярства ёй прызначана пакаранне ў выглядзе шасці месяцаў турэмнага зняволення.

Спявачка прызнала сваю віну — у зале паседжання яна асабіста не прысутнічала, а паказанні давала па відэасувязі, спаслаўшыся на дрэнны стан здароўя, паведамляе газета ABC.

Акрамя таго, 82-гадовая Кабалье павінна будзе выплаціць штраф у памеры 254 231 еўра. Спявачка таксама не зможа атрымліваць дзяржаўную дапамогу на працягу паўтары гады і павінна будзе выплаціць яшчэ 72 тысячы еўра ў якасці працэнтаў за пратэрмінаваныя плацяжы.

Адбываць пакаранне яна, хутчэй за ўсё, будзе ўмоўна.

Спявачку абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў у якасці фізічнай асобы ў 2010 годзе ў іспанскую казну. Кабалье фармальна лічылася жыхаркай Андоры, што і дазволіла ёй не плаціць падаткі ў Іспаніі. Аднак пракуратура вызначыла, што спявачка выкарыстала сваё нібыта "пражыванне" ў Андоры з адзінай мэтай — пазбегнуць выплаты падаткаў, хоць сама пастаянна жыла ў Барселоне.

У выніку Кабалье пагадзілася прызнаць сябе вінаватай і заплаціць штраф у памеры 250 тысяч еўра, а таксама пагадзілася з турэмным тэрмінам у шэсць месяцаў. Акрамя таго, яна ўжо вярнула ў дзяржаўную казну Іспаніі 508 000 еўра. Паколькі гаворка ідзе пра пакаранне, якое прадугледжвае менш за два гады турмы, а раней спявачка не прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, то гэты тэрмін хутчэй будзе ўмоўным.

Тэги:
Злачынства, закон і правасуддзе, Злачынства, Падаткі, Жыццё знакамітых людзей, Іспанія, Еўропа

Галоўныя тэмы