01:24 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
Святлана Алексіевіч прыляцела са Стакгольма

Алексіевіч у аэрапорце сустракаюць дзесяткі чалавек

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
6540

Рэйсам “Стакгольм-Мінск” у Беларусь вярнулася першы ў краіне Нобелеўскі лаўрэат.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Лаўрэатку Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлану Алексіевіч у нацыянальным аэрапорце "Мінск" сустракаюць дзясяткі чалавек — журналісты і прыхільнікі яе творчасці.

Алексіевіч назвалі ўладальніцай "Нобелеўскай прэміі" па літаратуры ў кастрычніку гэтага года. 10 снежня пісьменніца атрымала прэмію з рук караля Швецыі, а да гэтага выступіла са сваёй нобелеўскай лекцыяй, у якой распавяла пра сваю творчасць па тэме "чырвонага чалавека" ў яе творах.

Пісьменніца прылятае ў Мінск удзень аўторак. Раней у сацыяльных сетках прайшла акцыя #нобельразам, у межах якой, апроч іншага, беларусы планавалі сустрэць Алексіевіч у аэрапорце. Сама пісьменніца папрасіла праз знаёмых не кідацца пры сустрэчы на яе "з абдымкамі і пацалункамі" паколькі яна прыхварэла падчас візіту ў Швецыю.

Самалёт з пісьменніцай на борце прызямляецца ў Мінску ў 16.15 па мінскім часе.

З раніцы група ў Facebook, у якой вырашаюць арганізацыйныя пытанні па сустрэчы, не спіць.

"Калі ў вас ёсць вольнае месца ў машыне, альбо вы шукаеце вольнае месца ў машыне — пішыце ў каментарах. Вялікі кампаніяй і ехаць весялей", — заклікаюць у суполке.

Сярод прапаноў па сустрэчы — нават лімузін.

Алексіевіч — аўтар кніг "У войны не женское лицо", "Последние свидетели", "Цинковые мальчики", "Последние свидетели", "Время сэконд-хэнд". Пісьменніца стала першым у гісторыі грамадзянінам Беларусі, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію.

Тэмы:
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
Тэги:
Узнагароды і прэміі, Літаратура, Грамадства, Святлана Алексіевіч, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы