09:47 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Нарыхтоўка калядных елак

Беларускія елкі напярэдадні святаў будуць пад даглядам кантралёраў

© Sputnik / Николай Хижняк
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
53 0 0

Ссечаная елка абыйдзецца ў 9 мільенаў рублёў, а рэйдавыя мерапрыемствы працягнуцца ўсе навагоднія святы.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Дзяржаўная лясная ахова напярэдадні навагодніх святаў перайшла на ўзмоцнены рэжым працы для прадухілення незаконных высечак хвойных дрэў, паведамілі Sputnik ў панядзелак у міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі.

"У лясах рэспублікі выстаўлены пасты і на рэгулярнай аснове праводзяцца рэйды па выяўленні парушальнікаў. Для больш эфектыўнай працы рэйдавыя мерапрыемствы праводзяцца сумесна з прадстаўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. На аўтадарогах выстаўлена больш за 300 кантрольных пастоў", — паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінлясгаса.

Суразмоўцы агенцтва падкрэслілі, што асаблівая ўвага кантралёраў будзе нададзена участках лесу паблізу вёсак, а таксама іглічным маладнякам.

"Штрафы парушальнікаў чакаюць немаленькія: ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 900 тысяч да 9 мільёнаў рублёў). Індывідуальнаму прадпрымальніку прыйдзецца выкласці ад 20 да 200 базавых велічынь (ад 3,6 мільёна да 36 мільёнаў рублёў), юрыдычнай асобе — ад 50 да 300 базавых велічынь (ад дзевяці мільёнаў да 54 мільёнаў рублёў)", — праінфармавалі ў ведамстве.

Там жа нагадалі, што з 22 снежня стартуе перадсвяточны гандаль навагоднімі дрэвамі. "Лясгасы будуць рэалізаваць нарыхтаваныя дрэвы елі, хвоі, навагоднія букеты, а таксама дэкаратыўныя дрэвы ў кадках", — растлумачылі ў Мінлясгасе.

У міністэрстве дадалі, што набыць дрэвы можна і ў лясніцтвах, дзе кошты традыцыйна будуць менш, чым на гандлёвых кропках.

Тэги:
Новы год-2016, Прырода, Грамадства, Беларусь

Галоўныя тэмы