19:27 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Горожане на отдыхе

Беларусы збіраюць грошы на нацыянальны цытатнік

© Flickr/ Megan Trace
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4701

Кампанія па збору грошай на зборнік “Цытуй сваё” аб’яўлена на пляцоўцы Talaka.by.

МІНСК, 24 сне — Sputnik. Збор грошай на выданне зборніка "Цытуй сваё" абвясцілі на пляцоўцы talaka.by. Гэты праект — працяг кампаніі "Цытуй сваё", якую распачалі ў маі мінулага году шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятываў: Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!", Беларускі Калегіум, "Мова Нанова".

"Думка, як і культура,  мае характар пераемнасці. Апошнім часам, аднак, мы сталі нацыяй склеротыкаў, як быццам цалкам забыўшы, тое, што было перад намі. Часцяком, мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла фармулюем нанова, бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае", — распавялі арганізатары праекта пра свае звышмэты. То бок, мэта цытатніка — нагадаць пра тое, што казалі нам беларускія класікі.

Падчас кампаніі арганізатары атрымалі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячоў, якія дасылалі самыя розныя людзі. Зараз плануецца супольнымі высілкамі выдаць той цытатнік.

Ён будзе мець кішэнны фармат і прывабны выгляд, і гэта значыць, што:

  • яго будзе зручна браць з сабой і на працу, і ў вандроўкі, каб згадваць слушныя думкі і мысліць разам з выбітнымі беларусамі;
  • ён будзе цудоўным падарункам для аматараў беларушчыны і для тых, хто абсалютна не знаёмы з беларускай культурай. Няхай сустрэча з ёй пачнецца з найлепшых узораў думкі;
  • ён стане годным складнікам любой бібліятэкі, паколькі адразу будзе і месцішчам думкі і даведнікам з гісторыі культуры і ідэяў.

Для выдання падрыхтавана сорак цытат. Плануецца, што іх будзе  больш за 100. Зараз ідзе дадатковы адбор цытатаў для зборніка. Каманда спадзяецца, што з дапамогай краудфандынгу будзе магчыма выдаць цытатнік да 1 студзеня 2016 года.

Тэги:
кнігарні, кнігавыдавецтва, краўдфандынг, выданне цытатніка "Цытуй сваё", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы