15:43 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Новогодние витрины ЦУМа

Янка Крук распавёў, як правільна правесці стары год

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Сустракаем Новы год (13)
12030

Этнограф падзяліўся старажытным беларускім рытуалам, як праводзіць сыходзячы год.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Народныя традыцыі загадваюць напярэдадні новага года аддаць усе даўгі і падумаць пра самыя патаемныя жаданні, асабліва важна гэта зрабіць ўсёй сям'ёй, з захаваннем традыцый продкаў, распавёў Sputnik ў панядзелак вядомы беларускі этнограф Янка Крук.

"У беларусаў са старажытных часоў існуе павер'е — як сустрэнеш год, так яго і пражывеш. Таму да 31 снежня належыць аддаць усе даўгі, у гэты дзень нельга плакаць, сварыцца і рана класціся спаць", — распавёў этнограф.

Акрамя гэтага, асаблівую ўвагу трэба было надаць страве на святочным стале.

"Згодна з народнымі традыцыями, багаты стол на Новы год — гэта не дэманстрацыя матэрыяльных магчымасцяў, а вера ў тое — які навагодні стол, так будзеш харчавацца ўвесь год", — распавёў суразмоўца агенцтва.

У беларусаў існавала шмат звычаяў і рытуалаў на праводзіны старога года — людзі імкнуліся папрасіць адзін у аднаго прабачэння, пакінуць увесь смутак у сыходзячым годзе і з новымі жаданнямі лепшага жыцця ўступіць у наступны год, сказаў Крук. Пры гэтым ён адзначыў, што кожны Новы год у людзей асацыяваўся з пачаткам новага, больш шчаслівага этапу.

Этнограф ўспомніў, што ў адной з экспедыцый па беларускіх вёсках запісаў старадаўні беларускі навагодні рытуал.

"За 15 хвілін да заканчэння старога года, уся сям'я садзілася за стол праводзіць стары год. Старэйшы з дамачадцаў браў гліняную кружку, наліваў ў яе вады да паловы, ставіў на сярэдзіну стала. Кожны выцягваў левую руку над кубкам і ў думках аддаваў вадзе ўсе нягоды і няшчасці, якія здарыліся за год ", — распавёў этнограф.

Пасля гэтага, як абвяшчае паданне, ваду вылівалі праз фортку, альбо праз ганак.

Другая частка старажытнага народнага рытуалу складалася ў сямейным "замаўленне вады" на шчаслівы новы год, сказаў этнограф.

"Зноў старэйшы з сям'і наліваў кружку вадой, ставіў на стол, а прысутныя працягвалі правую руку і пра сябе прамаўлялі пажаданні дабра, шчасця, дабрабыту. Потым рытуальную кружку пускалі па крузе па кірунку руху сонца і кожны павінен быў выпіць сваю долю вады", — распавёў суразмоўца агенцтва.

Крук таксама распавёў, што ў беларусаў існавалі і іншыя павер'і, звязаныя з навагоднім застоллем. Да прыкладу, лічылася, што той, хто вып'е апошнюю чарку, налітую з бутэлькі напярэдадні Новага года, здабудзе поспех на ўвесь наступны год.

Этнограф адзначыў, паводле вераванняў старажытных беларусаў, каб у новым годзе спадарожнічала шчасце, нельга забываць запаветы народнай мудрасці — жадайце людзям дабра, не зайздросціце, даруйце, не рабіце іншаму тое, чаго не жадаеце сабе.

"Адзін з асноўных пасылаў народнай дактрыны веры — каб быць шчаслівым, трэба браць менш, а аддаваць больш", — сказаў Крук.

Тэмы:
Сустракаем Новы год (13)
Тэги:
Янка Крук, Навагоднія святы, Беларусь

Галоўныя тэмы