14:13 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Чытач

ТБМ даслала ліст ураду з нагоды Года культуры

© Flickr/ Karoly Czifra
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Год культуры ў Беларусі (7)
8220

Сярод іншага таварыства прапануе адрамантаваць помнік літары “Ў” у Полацку і вярнуць статус юрыдычнай асобы музею Максіма Багдановіча.

МІНСК, 13 сту — Sputnik. Таварыства беларускай мовы даслала лісты з прапановамі міністру культуры Беларусі і прэм'ер-міністру Беларусі ў сувязі з абвяшчэннем 2016-га годам культуры, паведамляецца на сайце таварыства.

У лісце адзанчаецца, што "Таварыства беларускай мовы" вітае ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога бягучы год абвяшчаецца годам культуры і прапануе ўключыць у Рэспубліканскі план мерапрыемтсваў у рамках Года культуры.

"Просім уключыць у Рэспубліканскі план мерапрыемстваў, звязаных з ажыццяўленнем Указа Прэзідэнта Беларусі № 522 на гэты год, устаноўку і адкрыццё мемарыяльных дошак у гонар славутых беларускіх рэстаўратараў-архітэктараў Валерыя Слюнчанкі і Сяргея Друшчыца на будынках, да аднаўлення якіх яны мелі непасрэднае дачыненне, (альбо ў іх інтэр'ерах) Полацкай Сафіі і Нясвіжскага замка (адпаведна)", — пішуць ТБМ.

У звароце таксама адзначаецца, што "было б добра, каб у музейнай экспазіцыі гэтых адноўленых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі былі размешчаны стэнды, прысвечаныя біяграфіям гэтых дзеячоў беларускай культуры".

Акрамя гэтага ў лістах прапануецца:

  • правесці 21 лютага (Міжнародны дзень роднай мовы) ва ўсіх установах адукацыі і культуры Агульнанацыянальную беларускую дыктоўку на аснове тэкстаў класікаў беларускай літаратуры; 
  • вярнуць статус юрыдычнай асобы музею Максіма Багдановіча, закончыць рамонт і ўсталяванне новай экспазіцыі ў асноўным будынку, а таксама прывесці ў належны выгляд яго былы філіял, які размешчаны па вул. Рабкораўскай у г.Мінску;
  • адрамантаваць помнік літары "Ў", які ўжо даўно разбураецца ў Полацку, бо мясцовыя ўлады не маюць на гэта сродкаў;
  • прыняць Пастанову Савета Міністраў "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы ў галіне культуры, адукацыі і выдавецкай справе".

Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2016-ты абвешчаны Годам культуры, культурнай сталіцай краіны сёлета абраны горад Маладзечна. 

Тэмы:
Год культуры ў Беларусі (7)
Тэги:
нацыянальная мова, Нацыянальная культура, Культура, Таварыства беларускай мовы (ТБМ), Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы