06:44 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Студэнты падчас лекцыі

Жураўкоў: трэба выключыць з ВНУ састарэлыя спецыяльнасці

© Sputnik/ Александр Кряжев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
31 0 0

Міністэрства выступае за тое, каб рыхтаваць толькі тых спецыялістаў, якія запатрабаваны ў эканоміцы краіны.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Састарэлыя і дублюючыя спецыяльнасці варта выключыць з беларускіх ВНУ — так можна будзе больш якасна рыхтаваць кадры для краіны, заявіў міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.

Ведамства выступае за тое, каб аптымізаваць колькасці профіляў адукацыі ў разрэзе іх актуальнасці для эканомікі Беларусі.

"Трэба ануляваць неактуальныя, састарэлыя і дублюючыя спецыяльнасці, напрамкі спецыяльнасцяў і спецыялізацыі", — цытуе словы Жураўкова выданне "СБ. Беларусь сегодня".

Па словах міністра, пры гэтым установам адукацыі на асобных спецыяльнасцях трэба даць магчымасць рыхтаваць спецыялістаў па профілю па замове працадаўцаў, вылучаючы на гэтыя мэты 50% вучэбнага часу.

Жураўкоў таксама адзначыў, што функцыю прагнозу падрыхтоўкі кадраў лагічней было б перадаць Мінадукацыі, паколькі Мінэканомікі і Мінпрацы, якія выконваюць гэтую функцыю ў цяперашні час, маюць дадзеныя толькі па бягучым стане рынку працы ў рэспубліцы.

Пры гэтым міністр прапанаваў названыя міністэрства надзяліць паўнамоцтвамі па каардынацыі работы дзяржорганаў у частцы прагназаванні патрэбаў эканомікі Беларусі ў пэўных кадрах у сярэдне-і доўгатэрміновай перспектыве.

Тэги:
ВНУ, Вышэйшая адукацыя, Адукацыя, Міністэрства адукацыі РБ, Міхаіл Жураўкоў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы