12:18 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Беласнежка і гномы

Казка “Беласнежка і сем гномаў” стала ў Літве па-за законам

© Flickr/ Loren Javier
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6540

На думку літоўскіх уладаў, казка нясе дрэнны сэксуальны ўплыў на выхванне дзяцей.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Улады Літвы рэкамендавалі выключыць казку Братоў Грым "Беласнежка і сем гномаў" з дзіцячых садкоў і школ, паведаміла агенцтва "Балт Ньюс".

Прычына, па якой не раз экранізаваную казку адбіраюць у дзіцячых устаноў, — шкодны сэксуальны ўплыў на дзяцей. Таксама "Беласнежку і сем гномаў" канфіскавалі і з бібліятэк.

У Літве і раней рабіліся спробы "стэрылізацыі" дзіцячай літаратуры. Паводле інфармацыі агенцтва, абаронцы інтарэсаў слабага полу дамагліся забароны ў краіне казкі сучаснай літоўскай пісьменніцы, у якой мужчына быў пазначаны лічбай "1", а жанчына — "0", на думку аўтара, 1 і 0 у выніку ўтвараюць лік 10, гэта значыць сям'ю. Аднак абурэнне выклікала пазначэнне жанчыны, якая "не можа быць нулём".

Раней казцы Братоў Грым "дасталася" ад уладаў Катара. Бацька аднаго з вучняў прыватнай школы выявіў у кніжцы "непрыстойнасці і сэксуальныя намёкі". Абураны бацька падаў скаргу ў Вярхоўны савет па адукацыі, пасля чаго казку канфіскавалі з катарскіх школ і бібліятэк.

Тэги:
Грамадства, Мультыплікацыя, Літва, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы