16:37 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Галаледзіца, архіўнае фота

МНС раіць быць асцярожнымі ў сувязі з галаледзіцай

© Sputnik Михаил Фомичев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Аўтамабілістам рэкамендавана ўстрымацца ад паездак на асабістых аўтамабілях, а пешаходам – быць абачлівымі і не хадзіць блізка да праезнай часткі.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Ледзяны дождж абрынуўся ў аўторак на Мінск, у сувязі з чым МНС раіць грамадзянам быць асцярожнымі, паведаміў Sputnik прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

"Варта быць абачлівымі, таму што ў такое надвор'е можна паслізнуцца ў любым месцы і атрымаць траўму, бо ўсе дарогі адразу апрацаваць немагчыма", — сказаў Дэмбоўскі.

Ён адзначыў, што аўтамабілістам пры магчымасці лепш ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце.

"Што тычыцца двухколавага транспарту, то тут і казаць няма чаго, лепш пакуль забыцца пра яго", — дадаў суразмоўца агенцтва.

Пры гэтым ён параіў пешаходам не хадзіць каля праезнай часткі, каб пазбегнуць падзення на яе, і адзначыў, што ў выпадку, "калі вы заўважылі, што ўпаў чалавек, неабходна аказаць яму дапамогу і пры неабходнасці выклікаць медыкаў".

"Пажылым людзям лепш не выходзіць з хаты, каб пазбегнуць траўміравання", — дадаў Дэмбоўскі, заўважыўшы, што частай траўмай пры падзенні ў галалёд з'яўляецца, пералом шыйкі сцягны, што для пажылых можа быць вельмі балючым "і нават смяротным".

Акрамя гэтага Дэмбоўскі заклікаў неабыякавых грамадзян па магчымасці самім пасыпаць соллю падыходы да пад'ездах дамоў і прыступкі..

Тэги:
Грамадства, Надвор'е, МНС Беларусі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы