21:45 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Мікрафон

МІА “Россия сегодня” падтрымае тых, хто “гаворыць, як Левітан”

© Flickr/ Matthew Keefe
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2810

Мэта конкурсу – падтрымка таленавітых радыёжурналістаў з Расіі, краін СНД і Балтыі, для ўдзелу ў ім неабходна запісаць адну з хронік “Ад Савецкага інфармбюро”.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. МИА "Россия Сегодня" пачынае міжнародны конкурс у галіне радыёвяшчання "Гаворым, як Левітан", які прымеркаваны да 75-годдзя стварэння "Саўінфармбюро" — родапачынальніка плеяды найбуйнейшых інфармагенцтваў, у розныя гады якія прадстаўлялі Расію на міжнароднай арэне.

Прыняць удзел у конкурсе змогуць радыёвядучыя і карэспандэнты радыёканалаў, што вяшчаюць на тэрыторыі Расіі, краін СНД і Балтыі. Прыём заявак адкрыецца 1 лютага 2016-га і будзе доўжыцца да 15 красавіка 2016 года.

Радыёконкурс "Гаворым, як Левітан" ставіць сваёй мэтай радыёжурналістаў-пачаткоўцаў, забяспечыць пераемнасць традыцый і садзейнічаць фарміраванню прафесійных кадраў у галіне.

"Мне здаецца, што гэта вельмі цікавая акцыя МИА "Россия сегодня". Вельмі хочацца, каб людзі змаглі праявіць свае здольнасці, індывідуальнасць, і ні ў якім разе не паўтараць Левітана. Трэба паказаць, як бы ён прачытаў гэтую зводку, знаходзячыся ля мікрафона ў той час. То бок не пераймаць, а інтэрпрэтаваць. У голасе Левітана гучаў цэлы аркестр, адчувалася яго стаўленне да Радзімы і людзей. У студыі мы часцяком з нецярпеннем чакалі фельд'егеря са зводкай, якую адразу чытаў Юрый Барысавіч. На рускай мове самыя важныя навіны чытаў толькі ён. Калі людзі былі ў пастаяннай небяспекі, калі на фронце ваявалі мужы, сыны, бацькі — нашых навін вельмі чакалі. Я не ведаю з чым гэта параўнаць, гэтую неверагодную сілу слова і важнасць падачы" — распавёў старшыня журы, журналіст і радыёвядучы, ветэран інавяшчання Леанід Сіган.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку і запісаць адну з гістарычных хронік "Ад Савецкага інфармбюро", якую чытаў Юрый Левітан вясной 1945 года. Тэксты гістарычных хронік апублікаваны на сайце 9may.ru ў раздзеле "Ад Савецкага інфармбюро". Конкурсную работу неабходна даслаць у Аргкамітэт па адрасе levitan@rian.ru.

"Мы хочам паказаць, што ў Расіі і за яе межамі шмат сапраўдных прафесіяналаў. І вельмі хочацца, каб пра іх ведалі больш. МИА "Россия сегодня" цяпер дае такі шанец. Гэта шанец у прамым сэнсе быць пачутымі. Усе заяўкі ўважліва адслухае і прааналізуе экспертная група. Лепшыя з лепшых ўвойдуць у шорт-ліст. Таленавітыя, прафесійныя галовы сапраўды будуць заўважаны", — сказаў старшыня экспертнай групы, кіраўнік дырэкцыі вяшчання на рускай мове МИА "Россия сегодня" Аляксей Арлоў.

Журы конкурсу, у склад якога ўвайшлі вядучыя прадстаўнікі радыёвяшчальнай індустрыі Расіі, СМІ, дзеячы мастацтва, навукі, медыяэксперты, вызначыць лаўрэатаў. Пераможца конкурсу атрымае дыплом, памятную статуэтку і грашовы прыз у памеры 50 тысяч расійскіх рублёў. Прызёры конкурсу атрымаюць дыплом і грашовы прыз. Прызавы фонд складзе 30 і 20 тысяч расійскіх рублёў за другое і трэцяе месца адпаведна.

Лаўрэатаў конкурсу журы назаве 5 мая 2016 года. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 24 чэрвеня 2016 года ў Маскве ў рамках міжнароднага медыяфоруму "Гісторыя пачынаецца з навіны".

Поўная інфармацыя і палажэнне міжнароднага радыёконкурсу "Гаворым, як Левітан" даступныя ў адмысловым раздзеле да 75-годдзя стварэння Саўінфармбюро на сайце ria.ru/75.

Склад журы:

 

  • старшыня журы, журналіст і радыёвядучы, ветэран інавяшчання, які працаваў разам з Ю.Б. Левітанам з 1945 года, Леанід Сіган;
  • ветэран тэлерадыёвяшчання, заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Расіі Віктар Балашоў;
  • дэкан факультэта камунікацый, медыя і дызайну ВШЭ, старшыня Савета Фонду развіцця і падтрымкі МДК "Валдай" Андрэй Быстрыцкі;
  • генеральны дырэктар і мастацкі кіраўнік РГМЦ "Арфей" Ірына Герасімава;
  • радыё- і тэлевядучая, уладальніца прэмій Авацыя, Радыёманія і Прэміі Папова Маргарыта Мітрафанава;
  • прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі тэлерадыёвяшчальнікаў Эдуард Сагалаеў;
  • акадэмік Міжнароднай Акадэміі тэлебачання і радыё, заслужаны работнік культуры РФ Віктар Самарын;
  • генеральны дырэктар ГРК "Радыё Расіі" Вячаслаў Умановскі;
  • дыктар, заслужаны артыст РСФСР, народны артыст РСФСР Ганна Шацілава.

 

МИА "Россия сегодня" — міжнародная медыягрупа, місіяй якой з'яўляецца аператыўнае, узважанае і аб'ектыўнае асвятленне падзей у свеце, інфармаванне аўдыторыі аб розных поглядах на галоўныя падзеі. МИА "Россия сегодня" уяўляе лінейку інфармацыйных рэсурсаў агенцтва: РИА Новости, Р-Спорт, РИА Недвижимость, РИА Рейтинг, ИноСМИ. МИА "Россия сегодня" лідзіруе па цытуемасці сярод расійскіх СМІ і нарошчвае цытаванасць сваіх брэндаў за мяжой. Агенцтва таксама займае лідзіруючае становішча па цытуемасці ў расійскіх сацыяльных сетках і блогасферы.

Галоўныя тэмы