00:03 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Жэтон на метро і беларускія грошы

Метрапалітэн: сабекошт паездкі ў метро – 7,5 тысяч рублёў

© Sputnik
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
55 0 0

Зараз за адзін жэтон мінчукі і госці сталіцы плацяць 5,5 тысячы, у метрапалітэне падкрэсліваюць, што не яны вырашаюць, колькі будзе каштаваць паездка.

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Сабекошт адной паездкі ў сталічным метро складае каля 7,5 тысячы рублёў, паведаміў у чацвер намеснік дырэктара па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Алег Круглоў.

У цяперашні час кошт жэтона для праезду ў метро складае 5,5 тысячы рублёў, талон на наземны грамадскі транспарт каштуе 5 тысяч.

"Самаакупнасць мінскага метро залежыць ад кошту праезду. Сёння сабекошт праезду ў падземцы складае каля 7,5 тысячы, аднак рашэнне аб павышэнні цэн прымае не кіраўніцтва метрапалітэна", — сказаў Круглоў.

Праезд у метро падаражэў з 24 снежня мінулага года: тады Мінгарвыканкам прыняў рашэнне павысіць кошт адной паездкі з 4,5 тысячы да 5,5 тысячы.

Тэги:
Грамадскі транспарт, Транспарт, Цэны і кошты, Мінскі метрапалітэн, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы