06:39 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кондрад Паўлік (злева) прызначаны амбасадарам Польшчы ў Беларусі

Конрад Паўлік прызначаны новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі

© Фото: МИД РП
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
43 0 0

Новаму польскаму амбасадару ў рэспубліцы 39 гадоў, чакаецца, што ён прыбудзе ў Мінск на працягу двух тыдняў і адразу зоймецца падрыхтоўкай візіту кіраўніка МЗС Польшчы ў Мінск.

МІНСК, 5 сак — Sputnik. Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ўручыў Конраду Паўліку рашэнне прэзідэнта краіны Анджэя Дуды аб прызначэнні яго на пасаду амбасадара Польшчы ў Беларусі, паведаміў МЗС Польшчы.

Паведамляецца, што на працягу двух тыдняў новы пасол прыбудзе ў Мінск, яго першым заданнем на новай пасадзе стане падрыхтоўка візіту міністра замежных спраў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага ў Беларусь.

Паўлік — прафесійны дыпламат, у польскім МЗС ён працуе ад 2007 года, у 2012-2014 гадах быў намеснікам дырэктара Дэпартамента па справах Усходняй Еўропы, а пазней дырэктарам. Працаваў ўпаўнаважаным міністра замежных спраў па справах Усходняга партнёрства.

Апошнія два гады Паўлік каардынаваў замежную дапамогу Польшчы, супрацоўніцтва з палякамі замежжа, усходнюю палітыку і пытанні бяспекі.

Па дадзеных радыё, новаму польскаму паслу ў Беларусі 39 гадоў, ён нарадзіўся ў Варшаве, скончыў факультэт міжнародных эканамічных і палітычных адносін Галоўнай гандлёвай школы. Новы амбасадар валодае ангельскай, рускай і карэйскай мовамі, жанаты, мае дачку. Зараз абавязкі кіраўніка польскай дыпламатычнай місіі ў Мінску выконвае Міхал Хабрас.

Паўлік змяніў на гэтай пасадзе Лешака Шарэпку, які з'яўляўся амбасадарам Польшчы ў Беларусі з 2010 года.

Тэги:
Дыпламатыя, Міністэрства і ведамствы, Адстаўкі і назначэнні, Конрад Паўлік, Польшча, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы