09:18 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Павільён міжнароднага інфармацыйнага брэнда Sputnik

Sputnik заблакаваны ўладамі Латвіі

© Sputnik/ Алексей Даничев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5620

Інфармацыйны хаб Sputnik Латвія атрымаў апавяшчэнне ад уладаў Латвіі аб закрыцці рэсурсу ў даменнай зоне .lv.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Sputnik Латвія атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб закрыцці рэсурсу ў даменнай зоне.lv. Паводле афіцыйнага ліста даменнага рэгістратара, які спасылаецца на запыт МЗС Латвіі, "рэгістрацыя даменнага імя sputniknews.lv з'яўляецца парушэннем умоў Пастановы Савета ЕС аб абмежавальных мерах у сувязі з пагрозай тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны".

У лісце гаворыцца, што парушэнне нормаў названай Пастановы можа стаць падставай для прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці c Крымінальным кодэксам Латвійскай Рэспублікі.

"Sputnik на латышскай мове не парушаў ні адзін пункт дзеючага заканадаўства Латвіі і ЕС. Закрыццё рэсурсу ў даменнай зоне.lv кажа аб прамой цэнзуры з боку ўладаў Латвіі. Такім чынам улады Латвіі наўпрост парушаюць права СМІ на збор інфармацыі і яе распаўсюд", — заявіла галоўны рэдактар Sputnik Маргарыта Сіманьян.

Мабільнае прыкладанне Sputnik для платформаў iOS і Android на латышскай і рускай мовах застаецца даступным. Дадатак Sputnik можна бясплатна загрузіць у крамах App Store і Google Play.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэги:
СМІ, Sputnik, Латвія, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы