06:44 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Паэт Ніл Гілевіч

Не стала Ніла Гілевіча

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Апошні Народны паэт Беларусі (11)
10212

Апошняга народнага паэта Беларусі не стала на 85-м годзе жыцця.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Пра смерць паэта паведаміла на сваей старонцы ў Facebook Святлана Калінкіна. 

Апошнім часам Ніл Сымонавіч кепска сябе адчуваў і шмат хварэў, часцяком адмаўляўся ад размовы журналістамі з-за дрэннага стану здароўя. 

Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай (1951), а таксама філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. У 1958—1963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газеты "Звязда". З 1960 года працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ. У 1980—1989 — першы сакратар праўлення Саюзу Пісьменнікаў БССР. З 1989 — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар газеты-бюлетэня ТБМ "Наша слова". З чэрвеня 1990 — старшыня пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнае спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1985—1990). У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзыдыуму Вярхоўнага Савету БССР.

У 2013 годзе выйшаў апошні том поўнага збору твораў паэта, якое той выдаваў за ўласны кошт. Пазней сам Гілевіч анансаваў выхад яшчэ некалькіх кніг.

Пасля смерці Рыгора Барадуліна Гілевіч быў адзіным Народным паэтам Беларусі. 
Рэдакцыя Sputnik выказвае спачуванні родным і блізкім Гілевіча, а таксама прыхільнікам яго таленту.    

Тэмы:
Апошні Народны паэт Беларусі (11)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы