01:25 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Пенсіянеры і моладзь на прыпынку

Сурыкаў: пенсійны ўзрост трэба павышаць, але не пагаршаць пры гэтым якасць жыцця

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3210

Расійскі дыпламат упэўнены, што да абмеркавання пытання павелічэння пенсійнага ўзросту трэба прыцягваць шырокую грамадскасць, толькі так можна выпрацаваць рашэнне, якое не пакрыўдзіць чалавека.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што пытанне павышэння пенсійнага ўзросту патрабуе "стратэгічнага абмеркавання".

У Беларусі з 2017 года плануецца паэтапнае, з крокам у паўгода павышэнне пенсіённага ўзросту. У выніку час выхаду на пенсію для жанчын складзе 58 гадоў, для мужчын — 63 гады, гэта значыць на тры гады пазней, чым цяпер.

"Калі мы пагаршым жыццё таго пакалення, якое выходзіць на пенсію, што скажа наступнае пакаленне? Ці не спытаюць яны — а што гэта я тут жыву, і ці не пашукаць пункту прыкладання сваіх сіл у іншых краінах? Для чаго чалавек працуе — каб выйсці на пенсію і там адпачываць, займацца кветачкамі і ўнукамі", — заявіў расійскі дыпламат у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Ці трэба нам, каб сын мужчыны, які выйдзе на пенсію пазней, чым разлічваў, падумаў дрэнна пра дзяржаву?", — сказаў ён.

І дадаў, што ўлада павінна думаць пра тое, як зрабіць так, каб бюджэт мог у поўным аб'ёме несці пенсійную нагрузку.

"Так, магчыма пенсійны ўзрост трэба павышаць, але нельга пагаршаць якасць жыцця чалавека. У нас у Расіі абмеркаванне гэтага пытання ідзе, але трэба падключаць грамадскія аб'яднанні. Разам трэба абмяркоўваць, каб не ўшчамляць самога чалавека. Гэтыя пытанні патрабуюць ўважлівага падыходу, каб не дыскрэдытаваць саму краіну і грамадства, таму што свет зараз адкрыты", — сказаў на заканчэнне расійскі дыпламат.

Тэги:
Грамадства, Пажылыя людзі, Пенсіі, Амбасада Расіі ў Беларусі, Аляксандр Сурыкаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы