01:28 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Святлана Калінкіна

Калінкіна аб сыходзе з "Народнай волі": проста стала сумна

© Фото: ОО "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Вядомы журналіст пакінула пост шэф-рэдактара незалежнага выдання, дзе працавала 11 гадоў, дзеля новага праекта.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Святлана Калінкіна пакідае пасаду шэф-рэдактара незалежнай газеты "Народная воля", дзе яна працавала апошнія 11 гадоў. Пра гэта журналіст паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

"Ну вось гэта і здарылася. Я сышла з "Народнай Волі". 11 гадоў!!! Гэта шмат!!!" — напісала Калінкіна. Гэты запіс справакаваў хвалю пытанняў і здзіўлення чытачоў і падпісчыкаў старонкі вядомага журналіста.

"Ніякага канфлікту няма. Проста я зразумела, што засумавала, прыйшоў час нешта змяніць", — распавяла Калінкіна ў інтэрв'ю Sputnik, каментуючы прычыну свайго рашэння пакінуць "Народную волю". Усе астатнія супрацоўнікі, з яе слоў, застаюцца на сваіх месцах.

Журналіст таксама дадала, што плануе працаваць над новым праектам, але раскрываць падрабязнасці пакуль адмовілася.

"Вы ж ведаеце, казаць пра свае планы да таго як яны рэалізаваліся — дрэнная прыкмета", — сказала суразмоўца Sputnik.

Пры гэтым яна пацвердзіла, што працягне працу над тэлевізійнай праграмай, якая выходзіць з яе ўдзелам на Польскім тэлеканале "Белсат".

Святлана Калінкіна — вядомы журналіст, працавала ў папулярных у 90-я выданнях "Імя" і "Белорусская деловая газета", у суаўтарстве з Паўлам Шараметам напісала кнігу "Выпадковы прэзідэнт".

Тэги:
Перыядычнае выданне, Грамадства, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы