23:28 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Старшыня КДБ Валерый Вакульчык

Кіраўнік КДБ: патрэбна крымінальная адказнасць за экстрэмізм

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

У Беларусі плануецца караць не толькі за фінансаванне экстрэмісцкіх фармаванняў, але і за распальванне нецярпімасці па моўнай прыкмеце.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. Дэпутаты падтрымалі ўвядзенне крымінальнай адказнасці за экстрэмізм і яго фінансаванне. Як перадае карэспандэнт Sputnik, у панядзелак Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў двух чытаннях прыняла праект закона "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Беларусі", што прадставіў кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык.

"Найвастрэшыя канфліктаў у свеце, у тым ліку і ІГІЛ, пачыналіся з экстрэмісцкіх групаў, якія потым трансфармаваліся ў тэрарыстычныя арганізацыі", — сказаў Вакульчык.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў законапраекце прапануецца прыцягваць да крымінальнай адказнасці кіраўнікоў і фінансістаў экстрэмісцкіх арганізацый ды фарміраванняў. Кіраўнік КДБ удакладніў, што ў новым законапраекце ўведзена паняцце "экстрэмісцкае фарміраванне".

Законам таксама прадугледжваецца ўвядзенне крымінальнай адказнасці за распаўсюд і выраб экстрэмісцкай літаратуры. Выашэнне па такіх фактах будуць прымаць суды, удакладніў ён. Акрамя гэтага, па словах кіраўніка КДБ, у праекце закона прапісана норма аб тым, што можна прыцягваць да адказнасці за распальванне напружанасці па моўнай і сацыяльнай прыналежнасці. Вакульчык паведаміў, што заканадаўства на тэму адказнасці за экстрэмізм у Беларусі не абнаўлялася амаль 10 гадоў.

Тэги:
Законатворчасць, КДБ РБ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы