01:24 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Сустрэча Уладзіміра Макея з Дзмітрыем Кісялёвым і Андрэем Благадыранка

МЗС Беларусі вітае вяшчанне Sputnik на беларускай мове

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4810

Са слоў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, выказванні пра магчымую "антырусіфікацыю" – неапраўданыя і беспадстаўныя.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей падтрымілвае вяшчанне інфармацыйнага агенцтва Sputnik Беларусь на нацыянальнай мове, аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў МІА "Россия сегодня".

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik мае версіі на дзвюх мовах — рускай і беларускай. Пры гэтым Sputnik — першае расійскае СМІ, якое пачало працаваць на тэрыторыі Беларусі з нацыянальнай мовай.

"Я толькі вітаю падобнае. У нас, дарэчы, дзве дзяржаўныя мовы. Калі нас абвінавачваюць у тым, што мы займаемся антырусіфікацыяй ці іншымі падобнымі з'явамі — гэта абсалютна неапраўдана і беспадстаўна. У нас дзве раўнапраўныя дзяржаўныя мовы", — сказаў Макей.

Міністр замежных спраў таксама дадаў, што руская мова больш распаўсюджана ў рэспубліцы "і ў справаводстве, і ў іншых сферах".

"Так склалася з-за гістарычных умоў: і ў Савецкім Саюзе мы больш гаварылі на рускай мове. Гэта была наша дзяржаўная мова. Але і беларуская — таксама, вядома. І мы яе павінны развіваць. Таму вяшчанне расійскіх СМІ на беларускай мове я магу толькі павітаць", — дадаў Макей.

Тэги:
нацыянальная мова, Уладзімір Макей, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы