02:04 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Мікшэрны пульт, архіўнае фота

Лаўрэатаў конкурсу "Гаворым як Левітан" назавуць 5 мая

© Flickr/ chrismetcalfTV
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
33 0 0

Радыёконкурс праводзіцца з мэтай падтрымаць пачаткоўцаў радыёжурналістаў, забяспечыць пераемнасць традыцый і садзейнічаць фарміраванню прафесійных кадраў у галіне.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Прыём работ на міжнародны конкурс у галіне радыёвяшчання "Гаворым як Левітан", які быў арганізаваны МІА "Россия сегодня", завершыцца 15 красавіка ў 23:59.

Узяць удзел у конкурсе да гэтага часу могуць радыёвядучыя і карэспандэнты радыёканалаў, што вяшчаюць на тэрыторыі Расіі, краін СНД і Балтыі. Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку і запісаць адну з гістарычных хронік "Ад Савецкага інфармбюро", што чытаў Юрый Левітан увесну 1945 года. Конкурсную працу неабходна адправіць у Аргкамітэт па адрасе levitan@rian.ru.

На перамогу ў конкурсе ужо прэтэндуюць ўдзельнікі з Расіі, Беларусі, Украіны, Кыргызстана, Арменіі, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, Казахстана, Малдовы.

Лаўрэатаў конкурсу журы назаве 5 мая 2016 года. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў чэрвені ў Маскве. Пераможца конкурсу атрымае дыплом, памятную статуэтку і грашовы прыз у памеры 50 тыс. рублёў. Прызёры конкурсу атрымаюць дыплом і грашовую ўзнагароду. Прызавы фонд складзе 30 і 20 тысяч рублёў за другое і трэцяе месца адпаведна.

Конкурс з'яўляецца часткай юбілейных мерапрыемстваў у гонар 75-годдзя Саўінфармбюро — родапачынальніка плеяды найбуйнейшых айчынных інфармацыйных агенцтваў, якія ў розныя гады прадстаўлялі Расію на міжнароднай арэне. Поўны пералік мерапрыемстваў будзе абнаўляцца ў раздзеле "75 гадоў. Гісторыя пачынаецца з навіны" на сайце інфармацыйнага агенцтва РИА Новости (уваходзіць у міжнародную Медыягрупу "Россия сегодня").

Тэги:
конкурс, Россия сегодня, Масква, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы