Міністр адукацыі не задаволены беларускімі ВНУ

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускім сярэднім школам Жураўкоў паставіў "моцную сямёрку", але спадзяецца на тое, што праз некалькі яны заслужаць і "дзявятку".

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Кіраўнік Мінадукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў не вельмі задаволены сітуацыяй ва ўніверсітэтах рэспублікі, пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Больш высока Жураўкоў ацаніў беларускія школы — ён паставіў ім "сямёрку".

"Сярэдняй школе па ўзроўні ведаў, па падрыхтоўцы настаўнікаў, па аснашчэнню я б паставіў моцную "сямёрку". Праз некалькі гадоў, я спадзяюся, будзе стаяць моцная "дзявятка". Нам ёсць над чым працаваць", — сказаў Жураўкоў.

Сітуацыяй у айчынных універсітэтах Жураўкоў менш задаволены. На думку міністра, ВНУ рэспублікі можна паставіць толькі "шасцёрку".

"Я сёння, на жаль, не вельмі задаволены сітуацыяй, якая складваецца ў ВНУ. Па многіх пазіцыях яны вельмі добра выглядаюць. Але ў нас няма такога дынамізму, як у лепшых еўрапейскіх універсітэтах", — заявіў кіраўнік Мінадукацыі.

Сістэма адукацыі не павінна стаяць на месцы, упэўнены міністр.

"Калі мы пакінем адукацыю на тым жа ўзроўні, то адстанем ад рэальнасці. Вучыць неабходна па-новаму. Вось чаму я ВНУ паставіў "шасцёрку". Нажаль, тут пакуль вельмі моцныя стэрэатыпы таго, што было раней", — сказаў на заканчэнне Жураўкоў.

Беларусь была прынята ў Балонскі працэс у траўні 2015 года. З таго часу ў рэспубліцы вядзецца праца па адпаведнасці навучальнага працэсу міжнародным стандартам. Больш за ўсё пытанняў у экспертаў ўзнікае менавіта да беларускім універсітэтам: і ў плане самакіравання, і з пункту гледжання арганізацыі навучальнага працэсу.

Стужка навiн
0