06:05 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Чыноўнікі

Дзяржслужачых будуць караць рублём за прагулы і п'янства

© REUTERS/ Na Son Nguyen
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачыла палажэнні ўказа, у адпаведнасці з якім прызначаецца штомесячная грашовая дапамога і павялічваецца працягласць стажу дзяржслужбы.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Дзеянне ўказа прэзідэнта "Аб штомесячным грашовым утрыманні (ШГУ) асобных катэгорый дзяржаўных служачых" будзе распаўсюджвацца на дэпутатаў, якіх абяруць у новы склад парламента восенню, паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны.

Кіраўнік дзяржавы 15 красавіка ўнёс змены ва ўказ "Аб штомесячным грашовым утрыманні асобных катэгорый дзяржаўных служачых". Зараз для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу павялічана працягласць стажу дзяржаўнай службы, неабходнага для атрымання імі права на штомесячнае грашовае ўтрыманне.

"У мэтах захавання ўжо сфармаваных правоў на ШГУ патрабаванне аб новай працягласці стажу для дзяржслужачых не распаўсюджваецца на асоб, якія выконвалі на прафесійнай аснове паўнамоцтвы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў або членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым-пятым скліканнях", — гаворыцца ў каментары, размешчаным на сайце міністэрства.

Прэзідэнцкім указам таксама пашыраны спіс нагодаў, з якіх дзяржслужачыя будуць пазбаўляццца права на прызначэнне штомесячнагй грашовагй дапамогі. Раней яна не прызначалася ў выпадку вызвалення ад пасады праз грубыя парушэнні службовых абавязкаў, здзяйснення правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе, за невыкананне абмежаванняў, звязаных з дзяржслужбай. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй указа, ШГУ будуць пазбаўляць ў выпадку звальнення з пасад па дыскрэдытуючых абставінах, напрыклад за прагул ці за з'яўленне на працы ў п'яным выглядзе, адзначылі ў Мінпрацы.

Тэги:
Дзяржаўны апарат, Кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы