09:21 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Альтэрнатыўная служба ў Мінскім доме дзіцяці

Саўмін вызначыў парадак праходжання альтэрнатыўнай службы

© Sputnik/ Ю. Иванов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3410

"Альтэрнатыўшчыкаў" будуць задзейнічаць на рамонтных работах аўтадарог і чыгуначных шляхоў, а таксама дазваляць праходзіць службу ў падраздзяленнях МНС.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Урад Беларусі вызначыў парадак прыёму на альтэрнатыўную службу і ўмовы яе адбывання, паведамілі Sputnik ў сераду ў прэс-службе Савета міністраў.

У адпаведнасці з пастановай урада, адбываючы альтэрнатыўную службу, грамадзяне будуць выконваць работы ў арганізацыях аховы здароўя, жыллёва-камунальнай, лясной і сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, а таксама арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый.

Акрамя таго, у прэс-службе адзначылі, што яны таксама будуць задзейнічаныя на рамонце чыгуначных шляхоў і аўтадарог, і дазволяць працаваць у органах і падраздзяленнях МНС.

У Саўміне адзначылі, што час праходжання грамадзянамі альтэрнатыўнай службы залічваецца ў стаж працы.

Пастановай замацаваны паўнамоцтвы дзяржорганаў у сферы альтэрнатыўнай службы. У прыватнасці, прадугледжана, што Мінпрацы вызначыць пералік арганізацый, у якіх грамадзяне праходзяць альтэрнатыўную службу.

Да таго ж, прадугледжаны парадак правядзення ваенна-ўрачэбнай экспертызы — ёй будуць займацца лекары ў ваенкаматах.

"Арганізацыя медыцынскага агляду грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, ускладаецца на ваеннага камісара (кіраўніка адасобленага падраздзялення ваеннага камісарыята) раёна (горада) па месцы праходжання грамадзянінам альтэрнатыўнай службы", —распавялі ў Саўміне.

Медыцынскі агляд будуць здзяйсняць хірург, тэрапеўт, неўролаг, афтальмолаг, отарыналарынголаг і (пры неабходнасці) лекары іншых спецыяльнасцяў.

"Для ўдакладнення дыягназу грамадзянін, які праходзіць альтэрнатыўную службу, можа быць накіраваны ў дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя на медыцынскае абследаванне ў амбулаторных або стацыянарных умовах", —сказалі ў Саўміне.

Згодна з пастановай, патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, аналагічныя патрабаванням, што прад'яўляюцца да тэрміновай службы і рэзервістаў.

Тэги:
Медыцына і здароўе, Альтэрнатыўная служба, МНС Беларусі, Урад Беларусі, Савет міністраў РБ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы