16:44 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Мінскае мора. Фота з архіва

Мінпрыроды: ніякай экалагічнай катастрофы ў Заслаўі няма

© Flickr/ Roland
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2510

У ведамстве пэўныя, што актывісты спрабуюць на пустым месцы "расздзьмуць" праблему з нібыта разлітымі 30 тонамі нафтапрадуктаў пад Мінскам.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абвергла чуткі пра магчымую экалагічную аварыю пад Заслаўем.

Шэраг СМІ і карыстальнікаў сацыяльных сетак яшчэ ў канцы сакавіка заявілі пра тое, што ў Мінска-Вілейскую водную сістэму быццам бы трапіла 30 тон нафтапрадуктаў. Грамадзянскія актывісты заяўляюць, што яны звярталіся ў розныя інстанцыі, але ім ніхто не адказаў. Многія ўжо назвалі гэта "замоўчваннем экалагічнай катастрофы з боку ўладаў".

"Няма там ніякай экалагічнай катастрофы нават блізка. Так, быў выпадак, трохі пралілося аліфы, але нашы спецыялісты адразу ж выехалі на месца, правялі ўсе замеры і даследаванні. Так што абсалютна дакладна: усё нармальна з воднай сістэмай", — сказалі Sputnik у Мінпрыроды.

Як прызналіся спецыялісты, яны пра гэты выпадак у апошні час нават не думалі, таму што не было падстаў, а пагрозы ад таго, што здарылася, экалогіі няма. Аднак у ведамстве былі здзіўленыя тым, як некаторыя спрабуюць "раздзьмуць"  скандал на пустым месцы.

Мінска-Вілейская водная сістэма сілкуе вадой тры раёны сталіцы.

Тэги:
Экалогія і прыродакарыстанне, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ, Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы