21:17 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС (13)
41 0 0

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што беларусы перад тварам агульнанацыянальнага бедства не склалі рукі і знайшлі ў сабе сілы згуртавацца.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Беларусь здолела справіцца з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, нягледзячы на самыя негатыўныя прагнозы "экспертаў", заявіў у аўторак прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Гомельскай вобласці ў дзень трыццатай гадавіну аварыі на ЧАЭС.

Беларускі народ, па словах кіраўніка дзяржавы, праявіў сапраўдны гераізм, пераадольваючы наступствы катастрофы.

"Ліквідаваць наступствы катастрофы мы мусілі адначасова з рашэннем задач па аднаўленню ўпраўлення краінай, выратаванню заводаў і фабрык, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сацыяльнай абароны людзей. Шматлікія эксперты з важным выглядам знаўцаў паўтаралі, што наваяўленая рэспубліка не вытрымае такога невыноснага цяжару. Нам прадказвалі хаос і выраджэнне", — цытуе БелТА словы Лукашэнкі.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што беларусы перад тварам агульнанацыянальнага бедства не склалі рукі і знайшлі ў сабе сілы згуртавацца.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986 года. Выбухнуў чацвёрты энергаблок станцыі. Агульная плошча радыяцыйнага забруджвання на Украіне ў выніку катастрофы склала 50 тысяч квадратных кіламетраў у 12 абласцях. Акрамя таго, былі забруджаныя 46,5 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі Беларусі (23% ад агульнай плошчы).

Тэмы:
Гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС (13)
Тэги:
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, Кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка, Гомельская вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы