15:47 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Акторка Чулпан Хаматава

Чулпан Хаматова агучыла "Дзіцячую кнігу вайны" у лонданскай царкве

© Sputnik / Евгений Одиноков
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2140

35 дзённікаў савецкіх дзяцей, напісаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, былі сабраныя і апублікаваныя на англійскай мове пры падтрымцы Sputnik.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Вядомая акторка Чулпан Хаматова ў Дзень Перамогі 9 мая ў лонданскай царкве St Paul's Church у Ковент-Гарден прачытала фрагменты з "Дзіцячай кнігі вайны", складзенай з 35 дзённікаў савецкіх дзяцей часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Ангельскае выданне кнігі, сабранай і апублікаванай рэдакцыяй штотыднёвіка "Аргументы і Факты" ажыццёўлена пры падтрымцы міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

Усе сродкі дабрачыннага музычна-літаратурнага вечара, у рамках якога выступіла вядомая акторка разам з піяністкай Каці Сканаві, будуць накіраваныя ў дапамогу расійскім дзецям з анкалагічнымі захворваннямі — падапечным фондаў "Падары жыццё" і Gift of Life.

"У кнізе сабраны сапраўдныя дзённікі дзяцей, хтосьці з якіх перажыў, а хтосьці не перажыў вайну. Самым складаным было выбраць на пэўную колькасць часу нейкія канкрэтныя дзённікі. Я іх выбірала згодна свайму густу, іх пяць, чатыры з іх — гэта дзённікі блакадныя, і адзін — з канцлагера. Гэтыя пяцёра дзяцей — Маша, Лера, Коля, Юра і Валя — я спадзяюся, будуць сёння з намі", — сказала Хаматова.

Падчас чытання дзённікаў на столі царквы змянялі адзін аднаго кадры ваенных гадоў. Вечар акторка завяршыла словамі падзякі ў адрас усіх, хто дапамог ёй у арганізацыі канцэрта, і простым заклікам: не дапускаць больш пакут дзяцей.

"Дзіцячая кніга вайны" выдадзена АІФ зборнік з 35 дзённікавых запісаў дзяцей, якія перажылі вайну. Дзеці і падлеткі распавядаюць пра голад у блакадным Ленінградзе, жахі палону і прымусовых работ. Пятага мая пры падтрымцы інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik ў свет выйшла ангельская версія кнігі.

Фонд Gift of Life быў заснаваны ў 2011 годзе, каб даць магчымасць фонду "Падары жыццё" звярнуцца да дабрачынцаў за межамі Расіі — як замежнікаў, так і выхадцаў з Расіі, якія жывуць у Вялікабрытаніі і іншых краінах.

Фонду ўжо ўдалося сабраць больш як 2,4 мільёна фунтаў для дапамогі дзецям з анкалагічнымі і анкагематалагічнага захворваннямі, у тым ліку для куплі жыццёва важных лекаў, недаступных ў Расіі, і для пошукаў донараў каснага мозгу.

Тэги:
Літаратура, Sputnik, Расія, Лондан

Галоўныя тэмы