15:39 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Брытанскі міністр культуры, СМІ і спорта Джон Уітындгейл

Бі-бі-сі перапіша свае прынцыпы працы

© AFP 2019 / JUSTIN TALLIS
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Прынцыпы працы брытанскай грамадскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі будуць зменены ўпершыню з 1922 года з мэтай зрабіць яе больш бесстаронняй і адрознай ад іншых СМІ.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Брытанскі міністр культуры, СМІ і спорту Джон Уітэнгдэйл мае намер у сераду абвясціць пра змены, якія будуць унесеныя ў статут брытанскай грамадскай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі пасля з'яўлення боязі аб падабенстве яе кантэнту з тым, што выпускаюць іншыя камерцыйныя СМІ.

Статут карпарацыі ад 1922 года абвяшчае, што ён будзе "інфармаваць, адукоўваць і забаўляць", аднак адзначаецца, што на думку палітыкаў, статут недастаткова строгі, каб дамагчыся ад Бі-бі-сі выпуску унікальных высакаякасных праграм.

У статут будуць унесены змены і дапаўненні, у якіх будуць адзначаны дэталі таго, як рабіць тэлевізійныя праграмы, каб яны выразна адрозніваліся ад тых, якія прапануюць іншыя каналы.

Рашэнне аб змене было прынята пасля з'яўлення шматлікай крытыкі ў адрас карпарацыі пасля набыцця франшызы на вытворчасць амерыканскіх тэлеперадач. Раней міністэрства культуры выпусціла заяву аб тым, што "ёсць рызыка таго, што Бі-бі-сі спаборнічае за рэйтынгі, а не за якасць і унікальнасць".

Тэги:
Мас-медыя, ВВС, Лондан

Галоўныя тэмы