07:03 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
На Лініі Сталіна

Ноч музеяў на "Лініі Сталіна": баі на мячах, зборка зброі і салют

© Sputnik Марина Серебрякова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Свята адбудзецца пры любым надвор'і, але, улічваючы прагнозы, гасцям рэкамендуюць браць з сабой парасоны, дажджавікі і непрамакальны абутак.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Комплекс "Лінія Сталіна" ў суботу далучыцца да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" і зладзіць вячэрнюю рэканструкцыю баёў. Пастаноўка з удзелам ваенна-гістарычных клубаў і баявой тэхнікі пачнецца а 22:00 і будзе прысвечана эпізодам Афганскай вайны.

Гасцей на "Лініі Сталіна" ў суботу будуць чакаць з 20:00. Акрамя яркага відовішча абяцаюць магчымасць сфатаграфавацца ў тэматычных касцюмах у спецыяльнай фотазоне, батут для дзяцей, а таксама для ўсіх — лазертаг і баі на мячах. Акрамя таго, можна будзе паспрабаваць сябе ў зборцы-разборцы халастой зброі і ў веданні гісторыі — стаць удзельнікам віктарыны.

Святочная праграма завершыцца а 23 гадзіне вялікім феерверкам. Арганізатары нагадваюць, што ў суботу магчымы дождж, таму рэкамендуюць гасцям ўзяць з сабой парасоны, дажджавікі і непрамакальны абутак.

"Ноч музеяў" — міжнародная штогадовая акцыя, прысвечаная Дню музеяў, які адзначаецца 18 мая. Ідэя акцыі — даць наведвальнікам магчымасць убачыць звыклыя прасторы ў незвычайным рэжыме.

Беларускія музеі вырашылі змясціць праграмы, прысвечаныя прафесійнаму святу, на выходныя дні 14 і 21 мая.

Тэги:
Ноч музеяў, Музеі і бібліятэкі, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы