07:40 28 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Вынікам рэалізацыі дзяржпраграмы "Кардыялогія" стала зніжэнне ў Бларусі смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту ў 2015 годзе ў параўнанні з 2010 годам на 10%.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. З 2009 года ў Беларусі паспяхова праведзены 212 аперацый па перасадцы сэрца.

"Па колькасці трансплантацый сэрца мы займаем дзявятае месца ў свеце", — цытуе міністра аховы здароўя Васіля Жарко прэс-служба па Камітэце здароўя Мінгарвыканкама.

У лячэнні сардэчна-сасудзiстых захворванняў беларускія лекары выкарыстоўваюць самыя сучасныя тэхналогіі: высокатэхналагічныя аперацыі на сэрца робяць як у сталіцы, так і ў рэгіёнах.

"Тое, што абласныя бальніцы па частцы дыягностыкі і лячэння хвароб сістэмы кровазвароту аснашчаны на ўзроўні сталічных — гэта вялікае дасягненне. Навучанне калегаў з рэгіёнаў сучасным тэхналогіям стала традыцыйным", — канстатаваў міністр.

Паводле слоў Жарко, значныя вынікі ў лячэнні сардэчна-сасудзiстых захворванняў дасягнуты ў ходзе рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Кардыялогія" (2011-2015 гады): за пяць гадоў смяротнасць ад хвароб сістэмы кровазвароту знізілася на 10%. У рамках гэтай праграмы сталічныя і рэгіянальныя ўстановы аховы здароўя абарудвалі сучасным медыцынскім абсталяваннем, а вядучыя беларускія кардыёлагі і кардыяхірургі праводзілі майстар-класы для калег з рэгіёнаў.

Тэги:
РНПЦ "Кардыялогія", Васіль Жарко, Мінск

Галоўныя тэмы