08:25 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць

Артэфакты абароны Брэсцкай крэпасці адправіліся на фестываль у Маскву

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4410

Фестываль "Інтэрмузей", які праходзіць у гэтыя дні ў расійскай сталіцы, дае магчымасць пазнаёміцца з музеямі розных краін. Беларусь сёлета прадстаўляе мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".

МАСКВА, 16 мая — Sputnik, Марыя Шелудзякава. Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" возьме ўдзел у фестывалі "Інтэрмузей" у маскоўскім "Манежы", які аб'яднаў у адной зале больш за трыста музеяў Расіі і іншых краін.

На выставачным стэндзе беларускага музея прадстаўлены прадметы, звязаныя з абаронай Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года. Супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу таксама прывезлі кнігу Сяргея Смірнова "Брэсцкая крэпасць", дзякуючы якой у пасляваенныя гады стала вядома пра падзеі, якія адбываліся ў горадзе-героі.

"У нашай экспазіцыі розныя прадметы, знойдзеныя на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці падчас археалагічных раскопак, і прадукцыя рэкламнага характару, у прыватнасці, буклет па нашаму новаму музею вайны "Тэрыторыя свету ", які быў адкрыты ў 2014 годзе і з'яўляецца лагічным працягам музея абароны Брэсцкай крэпасці ", — распавёў загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Аляксей Малочнікаў.

Пры гэтым прадстаўнік Беларусі падкрэсліў, што мемарыяльны комплекс супрацоўнічае з рознымі расійскімі музеямі і рэалізуе мноства сумесных выставачных праектаў. З кожным годам супрацоўніцтва з іншымі краінамі пашыраецца, а цікавасць публікі не згасае.

"Наш музей звязаны, перш за ўсё, з выставачнымі праектамі і музеямі Расіі. У цяперашні час праводзіцца сумесная выстава з Калінінградскім краязнаўчым музеем. Да 22 чэрвеня да нас прыязджае выстава з Яснай Паляны. У пачатку мая адбылося адкрыццё нашай выставы на Прохараўскім полі. Таксама мы супрацоўнічаем і з іншымі краінамі, у тым ліку з Польшчай, паколькі там захавалася значная частка фартыфікацыйных збудаванняў. Мы там таксама не першы год робім выставы, прысвечаныя Брэсцкай крэпасці з пункту гледжання яе фартыфікацыі ", — адзначыў Малочнікаў.

Міжнародны фестываль "Інтэрмузей" праходзіць Маскве, у выставачным комплексе "Манеж", пад дэвізам "Музей без межаў". Толькі ў першы дзень яго наведалі 9 тысяч чалавек. Стэнды на фестывалі прадстаўляюць каля трохсот музеяў з Расіі і замежных краін, у праграме — больш за 150 розных мерапрыемстваў.

Тэги:
Музеі і бібліятэкі, Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", Брэст, Масква

Галоўныя тэмы