22:16 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Ветэрану Васілю Хацулёву ўручылі ордэн Чырвонай Зоркі, прысуджаны яшчэ ў вайну

Ордэн з 44-га: ветэрану ўручылі ўзнагароду, прысуджаную яшчэ ў вайну

© Sputnik/ Мария Амелина
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
32 0 0

У ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з Гомеля Васіля Хацулёва ў калекцыі з'явілася яшчэ адна гісторыя, якую будзе цікава паслухаць унукам і праўнукам: праз 72 гады яго знайшла ўзнагарода, прысуджаная на вайне.

Ганна Сакалова, Sputnik

Узнагарода знайшла героя праз амаль 72 гады пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. 93-гадоваму Васілю Хацулёву ўручылі ордэн Чырвонай Зоркі за подзвіг, які ён здзейсніў у ліпені 44-га.

Пра тое, што ён з'яўляецца кавалерам ордэна Чырвонай Зоркі, Васіль Хацулёў даведаўся выпадкова. Год таму сябар сям'і зайшоў у госці да ветэрана павіншаваць яго з Днём Перамогі і распавёў пра сайт "Подзвіг народа", дзе сабраны банк дадзеных аб баявых узнагародах ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Увёўшы ў радок пошуку прозвішча ветэрана, знайшлі ўзнагародны ліст да ордэна Чырвонай Зоркі.

Зрабілі запыт у Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расіі. Адтуль праз дзевяць месяцаў прыйшло пацверджанне. Аднавіць гістарычную справядлівасць у Гомель прыехалі прадстаўнікі ваеннага аташэ пры расійскай амбасадзе ў Беларусі.

Цырымонія адбылася ў актавай зале ААТ "Гомельтранснафта Дружба", дзе Васіль Хацулёў працаваў да пенсіі. У вачах сваякоў і былых калег блішчалі слёзы. Усе пагадзіліся з вядучай — пра жыццё гэтага чалавека можна зняць мастацкі фільм.

“Затерявшиеся” ордена и медали времен Великой Отечественной войны не такая уж и редкость
© Sputnik/ Мария Амелина
"Згубленыя" ордэны і медалі часоў Вялікай Айчыннай вайны - не рэдкасць

Васіль Хацулёў нарадзіўся ў в.Губічы Буда-Кашалёўскага раёна 26 ліпеня 1922 года. Заканчэнне 10 класа супала з пачаткам вайны з Фінляндыяй. Настаўнікаў прызвалі на фронт, а на замену ім прыйшлі ўчорашнія старшакласнікі. Васіль адразу з-за школьнай парты прыняў пасаду дырэктара школы.

У ліпені 41-га маладога кіраўніка прызвалі ў войска. У тыя дні ён, як і большасць, верыў у хуткі разгром ворага. Аднак пачынаць баявы шлях давялося з адступлення аж да Курска. Там яго навучылі падрыўной дзейнасці і перакінулі за лінію фронту.

Пасля некалькіх паспяховых аперацый у чэрвені 1942 года Хацулёў быў схоплены і кінуты ў гомельскую турму. Прамых доказаў яго ўдзелу ў дыверсіях не знайшлі, таму перавялі ў працоўны лагер для рамонту чыгункі.

Праз месяц юнаку ўдалося здзейсніць пабег, дабрацца да роднай вёскі і выйсці на сувязь з партызанамі. Год ён ваяваў у атрадзе імя Фурманава. З рэгулярнымі часткамі Чырвонай Арміі атрад злучыўся пасля фарсіравання Дняпра ў раёне Лоева. Неўзабаве былы дыверсант і партызан праявіў сябе радыстам.

До сих пор лацканы пиджака Василия Хацулева украшали орден Великой Отечественной войны II степени и юбилейные медали
© Sputnik/ Мария Амелина
Ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені і юбілейнымі медалямі да гэтай пары былі ўпрыгожаны лацканы пінжака Васіля Хацулёва

"Гэта было ў горада Броды пад Львовам. У акружэнне трапілі шэсць дывізій праціўніка. Наш полк тады быў на маршы. Паступіў загад разгарнуцца, заняць абарону на ўскрайку лесу і ўтрымліваць вышыню. Раніцай была цішыня, мы спакойна вырылі акопы. Апоўдні немцы пайшлі на прарыў, проста на нас. Баі былі жорсткія, нас некалькі разоў скідалі з пазіцый. Утрымаць вышыню змаглі дзякуючы магутнай падтрымцы авіяцыі. Пад вечар ужо самі пайшлі ў наступ, на наступны дзень ворага ліквідавалі. Усе два дні я трымаў радыёсувязь са штабам палка", — успамінаючы падзеі 20 ліпеня 1944 гады, ветэран стараўся не ўпусціць ні адной дэталі.

Пасля гэтага бою камандаванне прадставіла радыста Хацулёва да ўзнагароджання ордэнам Чырвонай Зоркі. Аднак баец пра гэта даведацца не паспеў. У кастрычніку яго біяграфіяй зацікавіліся афіцэры вайсковай контрвыведкі. Узгадалі турму і працоўны лагер, а калі радыст не здолеў адказаць, чаму яго не расстралялі немцы, арыштавалі. Трыбунал прысудзіў яго да дзесяці гадоў ПячорЛага.

Практычна ўвесь гэты тэрмін Хацулёў і адбыў. Вярнуўся дадому, пераехаў у Гомель. Ажаніўся. Зноў скончыў 10-ы клас вячэрняй школы, а потым "нархоз". Уладкаваўся бухгалтарам у кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне. Спатрэбілася яшчэ дзесяць гадоў, каб разабрацца ў лёсе ветэрана і цалкам рэабілітаваць яго, зняць абвінавачванні ў надуманным злачынстве.

Гендиректор ОАО Гомельтранснефть Дружба Сергей Сосновский поздравил Василия Хацулева с заслуженной наградой.
© Sputnik/ Мария Амелина
Гендырэктар ААГ "Гомельтранснафта "Дружба" Сяргей Сасноўскі павіншаваў ветэрана з заслужанай узнагародай

У 1965 годзе Васіль Афанасьевіч узначаліў аддзел працы і заработнай платы гомельскага ўпраўлення нафтаправода "Дружба", дзе і адпрацаваў да пенсіі, знаходзячы час і на прафсаюзную дзейнасць.

"Згубленыя" ордэны і медалі часоў Вялікай Айчыннай вайны не такая ўжо і рэдкасць. З боку Савецкага Саюза ў баявых дзеяннях удзельнічалі дзясяткі мільёнаў чалавек. Змяшчаць у ідэальным парадку ўзнагародныя спісы тады было немагчыма.

"Калі пачалася праца па аблічбоўцы архіўных матэрыялаў і іх публікацыя ў Інтэрнэце, законныя ўзнагароды сталі вяртацца да іх уладальнікаў. Праўда, усё часцей іх даводзіцца перадаваць сваякам. Самі разумееце, занадта шмат часу мінула з дня заканчэння вайны", — распавёў старшы памочнік ваеннага аташэ пры пасольстве Расіі ў Беларусі Сяргей Афанасьеў.

О жизни Василия Хацулева можно снять художественный фильм
© Sputnik/ Мария Амелина
Пра жыццё ветэрана можна зняць мастацкі фільм

На рахунку Афанасьева гэта ўжо трэцяя камандзіроўка па Беларусі, звязаная з уручэннем ветэранам баявых узнагарод, пра якія ім нічога не было вядома некалькі дзесяцігоддзяў.

Тэги:
Вайна, Гомель, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы