23:35 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Школьнікі ў адукацыйна-аздараўленчым летніку Зубраня. Архіўнае фота

Лінгвістычныя курсы ў "Зубраняці" будуць весці расійскія студэнты

© Фото: Образовательно-оздоровительный центр "Зубренок"
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Пагадненне аб абмене студэнтамі для працы ў дзіцячых аздараўленчых лагерах паміж МДЛУ і Ніжнегародскім універсітэтам будзе падпісана ў межах Форуму рэгіёнаў.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Першую групу валанцёраў з Ніжнегародскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта імя М. Дабралюбава чакаюць у аздараўленчым лагеры "Зубраня" ўжо ў сярэдзіне чэрвеня, паведаміла журналістам рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава.

Пагадненне аб абмене студэнтамі паміж Мінскім і Ніжнегародскім лінгвістычнымі ВНУ будзе падпісана ў аўторак пасля завяршэння працы секцыі "Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі", якая адбываецца ў межах Трэцяга Форуму рэгіёнаў.

"Правядзенне форуму падштурхнула нас да гэтага рашэння. І вось 13 чысла (чэрвеня — Sputnik) першыя шэсць валанцёраў з Ніжняга Ноўгарада прыязджаюць у Беларусь. Яны будуць гасцямі нашага ўніверсітэта і будуць працаваць у лагеры "Зубраня". Яны будуць весці там лінгвістычныя класы, а мы будзем дапамагаць ім, яны ўсё адно, што нашы студэнты, а потым і нашы паедуць туды", — распавяла Баранава.

Рэктар МДЛУ расказала, што мінскі і ніжнегародскі ўніверсітэты супрацоўнічаюць ужо працяглы час у межах дагавора, заключанага паміж ВНУ. Але да гэтага часу супрацоўніцтва абмяжоўвалася пераважна навуковымі інтарэсамі: выданнем сумесных артыкулаў, падрыхтоўкай аспірантаў і дактарантаў. Але было рэалізавана і некалькі праектаў іншага роду. У прыватнасці, у рамках дадатковага пагаднення да Дамовы аб супрацоўніцтве ў Ніжнегародскім лінгвістычным універсітэце быў адкрыты Цэнтр беларускай мовы і культуры.

"Гэты цэнтр паспяхова функцыянуе, мы дапамаглі гэты цэнтр ўзбагаціць літаратурай па беларускай культуры, дыскамі з нашымі кінастужкамі, матэрыяламі па гісторыі Беларусі. І мне вельмі прыемна, што многія студэнты зазіраюць туды проста дзеля таго, каб больш даведацца пра нашу краіну", — распавяла рэктар МДЛУ.

Яна падкрэсліла, што падобныя дагаворы аб супрацоўніцтве з МДЛУ існуюць з многімі вядучымі лінгвістычнымі ВНУ Расіі, але пагадненне аб абмене валанцёрамі будзе падпісана ўпершыню.

Тэги:
Сярэдняя адукацыя, Вышэйшая адукацыя, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы