03:55 20 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6010

Ці закліканая Беларусь змяніць свет да лепшага? У рэйтынгу краін, якія ўносяць самы вялікі ўклад у дабрабыт чалавецтва, рэспубліка апынулася на 79 месцы са 163.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Вядомы распрацоўшчык брэнд-іміджаў дзяржаў брытанскі прафесар Сайман Анхальт, стваральнік рэйтынгу The Good Country ("Добрая краіна") запэўнівае, што не выносіць маральных меркаванняў, а проста імкнецца вызначыць, якая краіна найбольш спрыяе дабрабыту не толькі сваіх грамадзян, але і ўсяго чалавецтва.

З улікам памеру кожнай краіны і выкарыстоўваючы адкрытыя дадзеныя ААН, The Good Country вылічвае, якія краіны карысныя для агульнага дабрабыту, а якія наносяць шкоду. Пры гэтым прымаецца ў разлік не гэтулькі ўнутраная палітыка краіны, колькі яе ўплыў на ўвесь свет. Пры ацэнцы краін улічваюцца такія паказчыкі, як навука і тэхналогіі, культура, міжнародны мір і бяспека, сусветны парадак, росквіт і роўнасць, ахова здароўя і дабрабыт. Рэйтынг грунтуецца толькі на сучаснай сітуацыі, без уліку гістарычнай спадчыны і геапалітычнай сітуацыі.

Першыя дзесяць месцаў у рэйтынгу самых карысных для чалавецтва краін занялі Швецыя, Данія, Нідэрланды, Вялікабрытанія, Германія, Фінляндыя, Канада, Францыя, Аўстрыя і Новая Зеландыя. У самым канцы рэйтынгу апынуліся Ірак, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка, Маўрытанія, Экватарыяльная Гвінея і Лівія.

Беларусь апынулася на 79 месцы, паміж Украінай і Аманам. Пры гэтым уклад нашай краіны ў навуку і ахову здароўя стваральнікі рэйтынгу ацанілі высока — паводле гэтых паказчыкаў мы на 37 і 52 месцах адпаведна. А вось узбагаціць сусветную культуру (у гэты паказчык таксама ўваходзіць свабода перамяшчэння і свабода прэсы), а таксама садзейнічаць агульнаму росквіту і роўнасці рэспублікі, паводле рэйтынгу, зусім не атрымоўваецца — 125 і 148 месца. У рэйтынгу садзейнічання міру і бяспецы мы занялі 97 месца, у падтрыманні сусветнага парадку — 69.

Нашы суседзі ў рэйтынгу занялі наступныя месцы: Расія — 72, Латвія — 40, Літва — 49, Україна — 78, Польшча — 25.

Краінай, самай карыснай для сусветных навукі і тэхналогій, The Good Country лічыць Вялікабрытанію, першае месца па культуры заняў Люксембург, найкарыснейшай для міру ва ўсім свеце апынулася ПАР, сусветны парадак лепш за ўсіх падтрымлівае Аўстрыя, аб клімаце клапоціцца Ісландыя, з роўнасцю і росквітам лепш за ўсё справы ідуць у Швецыі, і яна ж — лідэр па ахове здароўя.

Тэги:
Агульначалавечыя каштоўнасці, Сайман Анхальт, Беларусь

Галоўныя тэмы