Льготная рэгістрацыя зямельных участкаў прадоўжана да 1 студзеня 2017 года

© Sputnik / Мария Алексеева / Перайсці ў медыябанкБудоўля катэджаў
Будоўля катэджаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да гэтай даты за дзяржрэгістрацыю арганізацыяй другога і кожнага наступнага зямельнага ўчастка для вядзення падсобнай гаспадаркі давядзецца плаціць палову вызначанай паводле закона сумы.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Арганізацыі да 1 студзеня 2017 года змогуць зарэгістраваць зямельныя ўчасткі ў ільготным парадку, такое рашэнне замацавана пастановай урада №515 ад 30 чэрвеня 2016 года, гаворыцца ў каментары Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Сваёй пастановай Саўмін унёс змены ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, які быў зацверджаны ў лютым 2012 года.

"Прадугледжана падаўжэнне да 1 студзеня 2017 гады тэрміну прымянення каэфіцыента 0,5 да памеру платы, што спаганяецца за дзяржаўную рэгістрацыю другога і кожнага наступнага зямельнага ўчастка, у выпадку падачы адначасова двух і больш заяў аб дзяржрэгістрацыі стварэння зямельных участкаў, прадастаўленых для вядзення сельскай або падсобнай сельскай гаспадаркі, а таксама для вядзення лясной гаспадаркі, узнікнення правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на іх", — растлумачылі ў НЦПІ.

Акрамя таго, дакумент удакладняе, што рэгістрацыя большасці аб'ектаў нерухомасці не ажыццяўляецца ў паскораным або тэрміновым парадку, калі ў рэгiстрацыйнай кнiзе ёсць актуальная адзнака аб заяве па дадзенай маёмасці юрыдычнай асобы пра факты, якія могуць прывесці да абмежавання правоў на гэтую нерухомасць.

Таксама пералік адміністрацыйных працэдур дапаўняецца працэдурай, што ўстанаўлівае кампетэнцыю мясцовых выканкамаў на прыняцце рашэння, якое пацвярджае прыдбаную даўнасць на нерухомую маёмасць. Тэрмін ажыццяўлення працэдуры складае 15 дзён, у выпадку запыту дакументаў або звесткі ад іншых дзяржорганаў, іншых арганізацый — адзін месяц, плата пры яе ажыццяўленні не спаганяецца.

Стужка навiн
0