16:34 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
46 0 0

За адны суткі ў мінскія бальніцы дастаўлена сем дзяцей, якiя праглынулi манеты, адно дзіця "з'ела" адразу некалькі капеек.

МІНСК, 22 ліп — Sputnik. Медыкі адзначаюць рост колькасці выпадкаў, калі дзеці праглынаюць манеты, паведаміла Сталічнае тэлебачанне (СТВ).

У бальніцы краіны сталі часцей звяртацца бацькі дзяцей, якія праглынулі манеты, у Віцебскай вобласці з пачатку ліпеня зафіксавана 10 выпадкаў, а ў Мінску толькі за 20 ліпеня з грашыма ў страўніках прывезлі шэсць дзяцей і яшчэ адно дзіця, у якога манета засела ў дыхальных шляхах, паведаміў тэлеканал.

Медыкі распавялі, што выконваецца працэдура здабывання манет з стрававода і страўніка пад наркозам. Апроч манет, па словах медыкаў, у бальніцы прывозяць дзяцей, якія "з'елі" заколкі і камяні, дробныя дэталі ад канструктара і батарэйкі, шпількі і цвікі.

Лекары таксама сумна пажартавалі, што калекцыі лекараў-эндаскапістаў у апошні час багацеюць ва ўсіх сэнсах.

Яны таксама звярнуліся да бацькоў з заклікам надаваць больш увагі кантролю за дзецьмі, каб гульня з дробнымі прадметамі не ператварылася ў трагедыю.

Тэги:
Бацькі і дзеці, Захвораванні, Дзеці, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы