Прэпараты супраць гепатыту С пачнуць выпускаць у Беларусі

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкФлаконы з лекамі
Флаконы з лекамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для дарослых дарагое лячэнне віруснага гепатыту С бясплатным пакуль не стане, хоць пытанне, па словах медыкаў, вывучаецца, даступнасць лячэння будзе павышацца.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Адразу два высокаэфектыўных прэпараты для барацьбы з гепатытамі С і В беларускай вытворчасці павінны выйсці на рынак да канца года, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя "Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца" Святаслаў Вельгін.

"Гэта будуць джынэрыкі. Сафасбувір супраць гепатыту С — гэта кітайскі джэнерык. Ценафавір супраць гепатыту В — індыйскі. Да нас ідзе субстанцыя, а нашы будуць фасаваць", — удакладніў Вельгін.

Медык нагадаў, што да гэтага часу ў Беларусі выпускаўся толькі рыбаверын, які выкарыстоўваўся як адзін з кампанентаў супрацьвіруснай тэрапіі. Прэпараты новага пакалення дазваляюць дамагчыся значна больш высокага эфекту ў больш кароткія тэрміны.

Пры гэтым медык не змог адказаць, ці стане лячэнне вірусных гепатытаў больш даступным.

"Наконт коштаў цяжка сказаць. Я не думаю, што будзе даражэй, чым імпартныя аналагі", — сказаў Вельгін.

Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што даступнасць лячэння будзе павышацца. На цяперашні час курс лячэння ад віруснага гепатыту С, разлічаны на 12 тыдняў, абыходзіцца пацыенту ў 33000 дэнамінаваныя рублi або каля 17 тысяч даляраў.

"Дзеці пегіліраваныя інтэрфероны могуць атрымліваць бясплатна. Для дарослых гэтага няма, але гэтае пытанне таксама разглядаецца. Можа, будуць мэтавыя праграмы. Даступнасць лячэння будзе павышацца", — заявіў Вельгін.

У Беларусі выяўлена больш за 40 тысяч носьбітаў віруснага гепатыту С. У сілу таго, што хранічная стадыя захворвання можа працякаць бессімптомна, носьбіт віруса можа і не ведаць аб наяўнасці ў яго гепатыту. Паводле ацэнак СААЗ, толькі 5% ад агульнай колькасці носьбітаў ведаюць аб наяўнасці ў сябе гэтай хваробы. Аднак з часам гепатыт можа прывесці да цырозу ці ўзнікненню рака печані.

28 ліпеня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з гепатытам.

Стужка навiн
0