07:44 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Pokemon Gо – віртуальны свет і рэчаіснасць (5)
26 0 0

Аналітыкі палічылі, што карыстальнікі ў сярэднім трацяць на дадатак каля 26 хвілін у дзень.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Гульня Pokemon Go зарабіла больш за 200 мільёнаў долараў за першы месяц з моманту выхаду, паведамляецца ў даследаванні кампаніі Sensor Tower.

Запуск гульні адбыўся 6 ліпеня. Пры гэтым Sensor Tower адзначае, што рост выручкі паскорыўся пасля таго, як гульня стала даступная ў Японіі.

Гульня, якая ўжо стала хітом, абагнала топавыя прыкладанні, такія як Candy Crush and Clash Royale. Для параўнання, гульня Clash Royale за першыя 30 дзён з моманту выхаду зарабіла менш як 125 мільёнаў долараў.

Паводле дадзеных Sensor Tower, у сярэднім карыстальнікі марнуюць на Pokemon Go 26 хвілін у дзень.

Pokemon Go — бясплатны дадатак, заснаваны на тэхналогіі "дапоўненай рэальнасці" — лічбавы і рэальны светы злучаюцца, паколькі малюнак, які адлюстроўваецца на экране смартфона, праецыюецца на лакацыі рэальнага свету. Адна з галоўных мэтаў гульні — злавіць пакемона (Pocket Monster — "кішэнны монстр") — прымусіла выйсці на вуліцы, паркі, пляжы многіх людзей, цалкам паглынутых гэтым працэсам.

Тэмы:
Pokemon Gо – віртуальны свет і рэчаіснасць (5)
Тэги:
Pokemon Go, Камп'ютарныя гульні, Увесь свет

Галоўныя тэмы